news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


6 Траўня 2004
 
ВІЦЕБСКІХ УЧАСТКОВЫХ ІНСПЭКТАРАЎ БУДУЦЬ ПЕРАСЯЛЯЦЬ “ПА МЕСЦЫ РАБОТЫ”
Гэтая прапанова была выказаная на пасяджэньні аблвыканкаму і знайшла шырокую падтрымку ў абласнога міліцэйскага начальства. Аднак пэрспэктыва вымушанага перасяленьня зусім ня ўзрадавала міліцыянтаў-участковых.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Сёньня на Віцебшчыне толькі 30% участковых інспэктараў жывуць на тэрыторыі замацаваных за імі адміністрацыйных участкаў. Адпаведна, астатнія 70% падлягаюць перасяленьню. Бо, на думку абласнога кіраўніцтва, участковыя міліцыянты цяпер недастаткова апэратыўна рэагуюць на даручэньні начальства ды звароты прыватных грамадзянаў.

Міліцыянтам прапанавана самім шукаць жыльлёвы абмен або сяліцца ў пустых хатах на вёсцы. Або спадзявацца на выкананьне пастановы Аляксандра Лукашэнкі пра паскоранае будаўніцтва жытла ў сельскай мясцовасьці.

Тое, што шмат каму зь міліцыянтаў давядзецца пераяжджаць з тых месцаў, дзе маюць працу іхныя жонкі або ўладкаваныя ў садок дзеці, міліцэйскія кіраўнікі ды ўвагі не бяруць. І аб тым, што праблему апэратыўнасьці можна вырашыць іншым шляхам, да прыкладу, набыць кожнаму ўчастковаму службовы аўтамабіль, таксама ніхто ня згадвае.

Дарэчы, цяпер службовую машыну мае толькі дзясятая частка ад ліку усіх участковых вобласьці, так што перасяленьне прызнанае больш эканамічнай мерай: ня ўлічваючы асабістыя выдаткі падначаленых, міліцэйскаму кіраўніцтву яно ўвогуле нічога не каштуе.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.