news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


6 Траўня 2004
 
ІЎЕЎСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ СКЛАЛІ ПРАТАКОЛ НА ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА ГАЗЭТЫ “ДЕНЬ”
У Іўеўскім райаддзеле міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на галоўнага рэдактара газэты “День” Міколу Маркевіча, паколькі ў газэце згаданы незарэгістраваны страйкам прадпрымальнікаў Беларусі. Фактычна цэлы месяц спатрэбіўся раённай міліцыі, каб абгрунтаваць арышт накладу 11-га нумару “Дня”, які канфіскавалі на іўеўскім посьце дарожнай міліцыі 7 красавіка. Газэту рэдакцыі так і не вярнулі.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Як паведамілі мне ў прэсавым цэнтры абласной міліцыі, складзеныя два пратаколы. Адзін на выдаўца таварыства “Дзеньпрэс” будзе накіраваны ў абласны Дзяржкантроль. Нібыта няслушна была аформленая таварна-транспартная накладная на дастаўку газэты з смаленскай друкарні ў Горадню. Мікола Маркевіч паказаў мне сёньня такі дакумэнт, усе накладныя, паводле яго, аформленыя без памылак.

Галоўны рэдактар гаворыць, што згодна з Законам аб друку, арыштаваць наклад можна толькі паводле рашэньня суду, якое набыло правамоцнасьць. Што датычыць другога пратаколу — на самога М.Маркевіча, дык яшчэ напярэдадні ў іўеўскай міліцыі зьбіраліся складаць пратакол зусім на іншую асобу — на таго, хто вёз газэту ў Горадню.

(Маркевіч: ) “Яны дасылалі запыты ў самыя розныя установы: у РАУС Ленінскага раёну Горадні, у Міністэрства юстыцыі, у Міністэрства інфармацыі і не знайшлі ніводнай зачэпкі. Я сёньня магу сьцьвярджаць, што ў іх ляжыць аднолькавы адказ зь Міністэрства юстыцыі і зь Міністэрства інфармацыі, які сьведчыць пра тое, што паводле беларускага заканадаўства — страйкамы, таксама як бацькоўскія камітэты, нейкія камісіі — не рэгіструюцца і не падпадаюць пад дзеяньне заканадаўчай нормы пра распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Арыштаваны на пачатку красавіка нумар газэты “День” атрымалі толькі падпісчыкі. У ім сапраўды зьмешчанае меркаваньне Валерыя Леванеўскага — кіраўніка незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў. Спадар Леванеўскі паведаміў, што рыхтуецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 1 траўня. Самога яго ў гэты дзень затрымалі, а потым далі 15 сутак арышту, і сёньня ён знаходзіцца за кратамі.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.