news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


4 Траўня 2004
 
МАРШРУТНІКІ МАГІЛЁВА І БАБРУЙСКУ ДАМАГЛІСЯ АД УЛАДЫ САСТУПАК І АДНАВІЛІ ПРАЦУ
Раніцай магілёўскія і бабруйскія маршрутнікі зноў выйшлі на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў і заявілі аб працягу страйку. Прыватныя прадпрымальнікі ня хочуць усталёўваць касавыя апараты і плаціць вялізную мыту за аўтамабілі, на якіх працуюць. Мясцовыя ўлады пайшлі на саступкі й часткова задаволілі патрабаваньні маршрутнікаў.
 
Марыя Ўсьціновіч, Магілёў
 
Два дні ў Магілёве і Бабруйску не працавала пераважная колькасьць маршрутных таксовак. Акцыя пратэсту кіроўцаў і ўладальнікаў маршрутак адбілася на жыцьці гарадоў, і іх жыхары выказвалі незадаволенасьць тым, як працуе грамадзкі транспарт без прыватнікаў.

(Спадарыня: ) “Няхай улада дае больш аўтобусаў для таго, каб людзі не душыліся ў машынах, а маршруткі, канечне, вельмі і вельмі ратавалі горад”.

(Спадарыня: ) “Таму што транспарт ходзіць дрэнна, і многія людзі могуць карыстацца маршруткамі”.

(Спадар: ) “Вы ж бачыце, якія аўтобусы дабітыя, парк дабіты. Маршруткі дапамагаюць людзям перасоўвацца ў горадзе”.

Маршрутнікі сёньня дамагліся ад уладаў саступак. У Магілёўскім аблвыканкаме ўрэшце паабяцалі ініцыяваць у рэспубліканскіх органах перагляд новай мыты для транспарту камэрсантаў, які быў набыты ў апошнія два гады, яшчэ да ўвядзеньня новага правіла. А што датычыцца касавых апаратаў, то маршрутнікі пакуль могуць працаваць безь іх да 1 ліпеня, і верагодна, што па часе на гэты конт зьявяцца дакладныя нарматыўныя дакумэнты.

Страйкоўцы ня вельмі задаволеныя вынікамі перамоваў з уладамі, аднак лічаць, што выйшлі на публічную акцыю пратэсту не дарма:

(Спадар: ) “Мала, канечне. Хочацца, каб увогуле адчапіліся ад нас”.

(Спадар: ) “Нам стабільнасьць патрэбная!”

(Спадар: ) “Трэба часьцей вось так выходзіць — разам усім. Упірацца рогам, дый усё!”

Многія з удзельнікаў акцыі пратэсту мяркуюць, што чыноўнікі пайшлі на кампраміс у сувязі з заўтрашнім візытам у Магілёў Аляксандра Лукашэнкі.

(Спадар: ) “На сёньняшні дзень саступкі — гэта проста згладжваньне вуглоў. Заўтра прыяжджае, як сказана, высокапапастўлены госьць у горад Магілёў — і каму хочацца бачыць гэты натоўп на гэтай “чырвонай плошчы”? Нікому ня хочацца”.

Маршрутнікі Магілёва і Бабруйску сёньня ў другой палове дня вярнуліся да працы. Аднак пасьля двух дзён страйкаваньня на цэнтральнай плошчы перад домам саветаў удзельнікі акцыі пратэсту зрабілі свае высновы наконт уладаў:

(Спадар: ) “Тым, хто мае ўладу, трэба апусьціцца і прыслухацца да працоўнага люду”.

(Спадар: ) “Улада тады будзе нас чуць, калі яна будзе выбірацца зьнізу, а не прызначацца зьверху”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.