|
БАЛЁНІКІ БЕРАСЬЦЕЙСКІХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ ПАЛЯЦЕЛІ НА ЗАХАД |
(Эфір 1 траўня)
Нягледзячы на тое, што гарадзкія ўлады Берасьця забаранілі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” ладзіць дэманстрацыю і мітынг 1 траўня, сябры гэтай партыі правялі адмысловую акцыю.
|
|
|
Алег Супрунюк, Берасьце |
|
У агульнай калёне зь іншымі ўдзельнікамі першатравеньскага шэсьця берасьцейскія сацыял-дэмакраты рушылі да цэнтральнай плошчы гораду, дзе адначасова адпусьцілі ў неба пяць дзесяткаў белых і чырвоных балёнікаў.
У павевах ветру пераважная паветраныя шарыкі рушылі на захад, у бок Польшчы. Кіраўнік абласной арганізацыі БСДП “Народная Грамада” Анатоль Ляўковіч лічыць гэтую зьяву вельмі сымбалічнай, бо ў такі спосаб берасьцейскія сацыял-дэмакраты павіншавалі грамадзянаў Польшчы з уступам у Эўразьвяз.
Менавіта гэтую самую мэту для Беларусі бачаць і сябры “Народнай Грамады”, якія сёньня ладзілі адмысловую маёўку на беразе ракі Мухавец. |
|
|
|
 |