news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


31 Сьнежня 2003
 
НОВЫ ГОД У ВЁСЦЫ ЗАЛАТЫ РОГ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ
Сёньня за 12 гадзінаў да Новага году наш гомельскі карэспандэнт пабываў у вёсцы з казачнай назвай – Залаты Рог. Гэта ў Веткаўскім райне, забруджаным радыяцыяй. Як і зь якім настроем сустракаюць вяскоўцы сьвята Новага году?
 
Казімер Яноўскі, Веткаўскі раён
 
(Жанчына: ) “Сёньня – вялікае сьвята. Будзем сустракаць Новы год! Прыедзе да мяне мой сын з унукамі, дзядуля мой і я – і ўсе будзем сустракаць. Прыкладна каля 11 гадзінаў вечара рыхтуем стол і садзімося. Як толькі Лукашэнка прагаворыць сваё слова, мы тады падымаем бакалы. Шампанскае е дома. Сама купіла ў краме. Наліваем бакалы, чокаемся і сустракаем Новы год”.

(Жанчына: ) “Во, бачыце, што я купіла: узяла хлеба і хвосьцік сыру. Гэта да сьвята. Цяжка! Капейкі такія-сякія даюць, мы іх атрымліваем. Я рада, што хоць хлеба ўзяла. Цукару куплю, чаю пап`ем, бульбіну зьямо – дый жывем. Дорага ўсё. Ні на цукеркі, ні на шампанскае вока нават не глядзіць. У роце нічога гэтага ня бывае”.

(Жанчына: ) “Раней цікавей жылі людзі. І сьвяткавалі цікавей, і жылі цікавей. Куплялі ўсё, весяліліся. Было радасна жыць. Цяпер купім самае неабходнае да стала, адсьвяткуем збольшага – і ўсё. Цяжка людзям жыць з прычыны няхваткі грошай. Ніхто не весяліцца. Раней можа ня так было і добра, але грошай было болей. Людзі куплялі ўсё, гулялі, весяліліся, песьні сьпявалі. А цяпер, як песьню пачуюць у вёсцы, кажуць ці п’яны, ці здурэў”.

(Жанчына: ) “У нас усё аднолькава – і Каляды, і Новы год. Я асабіста нічога ня хочу, аднаго толькі: каб нікому віннай ня быць. Як мяшок грошай ё, то і падарункі ё і ўсё астатняе. Калі няма, на чужое не спадзявайся”.

(Мужчына: ) “Выдатна! Лепей і быць ня можа! Капуста, агурок. На рыбу ў краме пагляджу – і дадому іду. 90 тысяч рублёў – гэта самая мізэрная пенсія. Якое можа быць сьвяткаваньне. Трэба хлеба ўзяць, ахвота вады салодкай – і таго, і таго. Але калі раз возьмеш, другі раз падумаеш: як гэта месяц пражыць?”

(Жанчына: ) “Зямля харошая, таму і назвалі вёску Залаты Рог. Але на цуд не спадзяемся. Каб газ правялі, во дзе быў бы цуд. Падкажыце, каб газ правялі. Во і цуд нам будзе!”

(Жанчына: ) “Застольле будзе. Дзеці зьбяруцца, унукі, сёстры – і адзначаем Новы год. Падарунак толькі ўнуку падрыхтавала. Для іншых няма грошай”.

(Мужчына: ) “Новы год будзем сьвяткаваць, як давядзецца. Ва ўсіх гэтак. Такія заробкі і такое жыцьцё. Але вып`ем чарку за стары і Новы год”.

(Жанчына: ) “Будзем гарэлку піць! Сын п’е і яшчэ зь ім каторыя. Нічога не купляла, грошай скупавата. Хацела каўбасы, але грошай няма”.

(Жанчына: ) “Сьвяткуем проста. Боршч варым, каўбаскі купім, бульбы насмажым. Пасядзімо, паглядзімо і спаць ляжам. А што яшчэ?!”

(Жанчына: ) “Стараемся на навагодняе сьвята эканоміць. У буднія дні постуем. А да сьвята старамся дзецям нейкія падаруначкі купіць, каб памяць была”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.