news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


29 Сьнежня 2003
 
ВЫНЕСЕНЫ ПРЫСУД У СПРАВЕ РЭДАКТАРА ГАЗЭТЫ "ВЕЧЕРНИЙ СТОЛИН"
Рэдактар незалежнай газэты "Вечерний Столин" Аляксандар Iгнацюк прызнаны судом вiнаватым у наўмыснай зьнявазе прадстаўнiка ўлады. Спадар Iгнацюк вымушаны будзе сплацiць амаль паўмiльёна рублёў на карысьць цяпер ужо былога старшынi Столiнскага райвыканкаму Ўладзiмера Пашкевiча.
 
Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць
 
Крымiнальная справа супраць рэдактара газэты "Вечерний Столин" Аляксандра Iгнацюка была распачатая яшчэ мiнулым летам. Дарэчы, на той час, паводле прапановы столiнскiх уладаў, цяпер ужо былы мiнiстар iнфармацыi Мiхаiл Падгайны прыпынiў на тры месяцы выхад незалежнай газэты.

Iнiцыятарам распачатай крымiнальнай справы быў старшыня Столiнскага райвыканкаму Ўладзiмер Пашкевiч, якому не спадабалiся крытычныя матэрыялы газэты напярэдаднi выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. Спадар Пашкевiч зьвярнуўся ў пракуратуру, якая вынесла абвiнавачаньне рэдактару "Вечернего Столина" Аляксандру Iгнацюку на падставе 369-га артыкулу Крымiнальнага кодэксу ("зьнявага прадстаўнiка ўлады"). Некалькi разоў справу прыпынялi, i за гэты час Уладзiмер Пашкевiч пазбавiўся пасады кiраўнiка мясцовай вэртыкалi i пераехаў у Менск.

Тым ня менш, крымiнальная справа ўсё ж дайшла да суду, якi прызнаў Аляксандра Iгнацюка вiнаватым. Паводле судовага рашэньня, у сваiх артыкулах рэдактар выкарыстоўваў зьневажальныя i брудныя выразы, каб дыскрэдытаваць дзейнасьць Уладзiмера Пашкевiча на пасадзе старшынi райвыканкаму.

Суд абавязаў Аляксандра Iгнацюка сплацiць былому кiраўнiку раённай вэртыкалi 30 базавых вялiчынь (гэта 495 тысячаў рублёў) за "наўмысную зьнявагу". За два апошнiх гады гэта ўжо чацьверты судовы вырак на карысьць чыноўнiкаў Столiнскага райвыканкаму, якiя патрабавалi пакараньня незалежнай газэты "Вечерний Столин" за крытыку на старонках гэтага выданьня.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.