| |
| КІРАЎНІЦУ БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ ГАРАДЗКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БНФ ПАКАРАЛІ ШТРАФАМ |
|
Паводле рашэньня адміністратыўнай камісіі Маскоўскага раёну Берасьця, старшыня гарадзкой арганізацыі БНФ Ніна Давыдоўская павінна сплаціць штраф 49 тысяч рублёў за распаўсюд улётак у Міжнародны дзень правоў чалавека.
|
|
|
|
| Алег Супрунюк, Берасьце |
|
|
Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Берасьця цалкам пагадзілася з высновамі міліцыянтаў, якія затрымалі Ніну Давыдоўскую падчас акцыі 10 сьнежня каля прахадной заводу “Цьветатрон”. У той дзень спадарыню Давыдоўскую адвезьлі ў пастарунак і склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі, якая ня мае выходных зьвестак. Кіраўніцу гарадзкой арганізацыі БНФ абвінавацілі ў тым, што зьмеcт улётак быў скіраваны супраць дзяржаўнага і грамадзкага парадку. Гэта дало падставы адміністрацыйнай камісіі пакараць Ніну Давыдоўскую штрафам на 49 тысяч рублёў. Сама спадарыня Давыдоўская ня згодная з высновамі міліцыянтаў і чыноўнікаў раённай адміністрацыі:
(Давыдоўская: ) “Я не рабіла ніякай шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу. Тое, што адбывалася, не нанесла ніякай шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам. Гэта была спроба нагадаць рабочым заводу “Цьветатрон”, што ў іх ёсьць правы, якія трэба абараняць”.
Каб сплаціць гэты штраф і разьлічыцца за камунальныя паслугі Ніна Давыдоўская будзе вымушаная пазбавіцца большай часткі сваёй пэнсіі. Кіраўніца берссьцейскай арганізацыі БНФ зьбіраецца праз суд аспрэчваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі. |
|
|
|
 |