| |
| СПРАВА КРЫЧАЎСКАГА НЕДЗЯРЖАЎНАГА ВЫДАНЬНЯ БУДЗЕ РАЗГЯДАЦЦА Ў ВЫШЭЙШЫМ ГАСПАДАРЧЫМ СУДЗЕ |
|
Сёньня пра гэта паведаміла суддзья Магілёўскага абласнога гаспадачага суду Валянціна Старавойтава, якая разглядала пазоў крычаўскага прадпрымальніка Ўладзімера Кудраўцава да мясцовай “вэртыкалі”.
|
|
|
|
| Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць |
|
|
Крычавец патрабуе прызнаць несапраўдным рашэньне райвыканкаму, які адмаўляецца ўзгадніць юрыдычны адрас газэты Кудраўцава “Уласны камэнтар”. Пазоўнік лічыць, што мясцовая ўлада дзейнічае незаконна, каб не дапусціць выданьне ў Крычаве дэмакратычнай газэты.
Цяпер лёс “Уласнага камэнтара” будзе вырашацца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, які запатрабаваў крычаўскую справу і будзе разглядаць яе як суд першай інстанцыі.
У горадзе Крычаве зараз няма ніводнага недзяржаўнага зарэгістраванага выданьня. Ранейшыя спробы крычаўскіх дэмакратаў зарэгістраваць выданьне “Вольны горад” і “Новую газэту Крычава” скончыліся няўдала з той жа прычыны – мясцовая “вэртыкаль” адмовілася ўзгадніць юрыдычныя адрасы рэдакцыяў. Інфармацыйна-аналітычны тыднёвік “Уласны камэнтар” застаўся адзінай надзеяй крычаўскіх дэмакратаў мець выданьне, альтэрнатыўнае афіцыйнай раённай газэце “Ленінскі кліч”. |
|
|
|
 |