news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


18 Сьнежня 2003
 
ГРЫП УДАРЫЎ ПА ВІЦЕБСКІХ РАБОТНІКАХ КУЛЬТУРЫ
З прычыны эпідэміі грыпу пастановаю гадоўнага санітарнага ўрача Мікалая Красоўскага ў Віцебску забаронена праводзіць калядныя ранішнікі ды іншыя сьвяточныя масавыя імпрэзы. Гэтую зьвестку віцебскія работнікі культуры сустрэлі зь вялікім жалем, бо ўжо падрыхтаваныя навагоднія пастаноўкі не прынясуць ім чаканых прыбыткаў.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
На думку супрацоўнікаў віцебскага гарадзкога цэнтру культуры, прысьвятак Калядаў ды Новага году ёсьць адзіным часам, калі паслугі работнікаў культуры насамрэч запатрабаваныя: менавіта за кошт ранішнікаў ды сьвяточных вечарынаў дамы ды палацы культуры звычайна кампэнсуюць папярэднія выдаткі за касьцюмы, дэкарацыі да спэктакляў ды г.д.

Сёлета ўсе выдаткі могуць апынуцца марнымі, бо тэрмін сканчэньня карантынных мерапрыемстваў санітарныя службы прадказаць ня могуць.

У адрозьненьне ад установаў культуры, без выходных ды перапынкаў сёньня працуюць віцебскія мэдычныя ўстановы – паліклінікі ды шпіталі, бо ўмоўна-нарматыўны паказьнік колькасьці хворых на грып перавышаны ў Віцебску ў 11 разоў.

На каранцін зачыненыя ўсе віцебскія ліцэі, гімназіі ды школы, у тым ліку музычныя, мастацкія ды спартовыя. Паводле распараджэньня гарадзкога аддзелу адукацыі, школьнікам пакуль што нават ня будуць выстаўленыя адзнакі за другую чвэрць, але ня выключана, што пераднавагодні адпачынак віцебскіх школьнікаў будзе “кампэнсаваны” скарачэньнем зімовых вакацыяў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.