news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Сьнежня 2003
 
ЧАТЫРОХДЗЁНКА МАСКІРУЕ РЭАЛЬНАЕ БЕСПРАЦОЎЕ
З 15 сьнежня ў Сьветлагорскім аб`яднаньні “Хімвалакно” аб`яўлены 4-дзённы працоўны тыдзень для шэрагу заводзкіх службаў і інжынэрна-тэхнічных адмыслоўцаў. Скарочаныя працоўныя тыдні і вымушаныя адпачынкі маскіруюць рэальнае беспрацоўе і эканамічны стан прадпрыемстваў.
 
Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць
 
Да новага году ў аб`яднаньні “Хімвалакно” адмыслоўцы фінансавай, эканамічнай службаў, начальнікі цэхаў, нарміроўшчыкі будуць атрымліваць за вымушаны выходны дзень адну траціну сваіх акладаў, але ўжо з 15 студзеня да 15 траўня, паводле загаду генэральнага дырэктара Маркава, выплаты будуць спынены.

Скарочаны працоўны тыдзень у аб`яднаньні ўведзены найбольш з прычыны затавараньня неканкурэнтаздольнай прадукцыяй.

Наагул практыка вымушаных адпачынкаў і скарочаных працоўных тыдняў прымяняецца дзеля маскіроўкі рэальнага беспрацоўя і эканамічнага стану прадпрыемстваў. Паводле абласной управы статысткі, сёлета ў рэгіёне ня поўнасьцю былі заняты на вытворчасьці каля 30 тысячаў чалавек. Амаль палова зь іх не атрымлівала ніякай кампэнсацыі за вымушаныя прагулы.

Няпоўны працоўны тыдзень заняты цяпер людзі на фабрыцы “Чырвоная зорка”, прадпрыемстве “Вясёлка”, у аб`яднаньні “Сейсматэхніка”. Апошнія два прадпрыемствы ў лістападзе наогул працавалі толькі тры дні на тыдзень.

Адмысловы графік выхаду на працу ў пятніцу прымяняецца і ў аб`яднаньні “Гомсельмаш”. Некаторыя ягоныя цэхі працавалі летам у суботу, а зараз – атрымалі адгулы. У іншых – проста бракуе заказаў.

Вось што распавяла майстар галаўнога заводу, якая не пажадала называць сваё імя:

(Майстар: ) “Загрузкі практычна няма. Попыт на нашы тавары не вялікі, таму і не загружаныя людзі. Робім дэталі да камбайнаў, але зараз і камбайнаў меней выпускаем. Калі ёсьць мэтал, некаторыя цэхі працуюць. Але, паводле графіку, усе асноўныя цэхі пераведзены на чатырохдзёнку”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.