news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Сьнежня 2003
 
ВУЛІЦЫ ВАСІЛЯ БЫКАВА Ў ГОРАДНІ ПАКУЛЬ НЯ БУДЗЕ
У Гарадзенскім гарвыканкаме ня лічаць патрэбным, каб у горадзе зьявілася вуліца Васіля Быкава – з такой прапановай выступілі інтэлігенцыя і жыхары бульвара Ленінскага камсамолу. Подпісы гарадзенцаў разам зь іншымі прапановамі, што датычаць ушанаваньня памяці народнага піьсменьніка Беларусі ў выканкам перадаў дэпутат гарсавету Сяргей Антусевіч. Адказ — адмоўны.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
У адказе гаворыцца, што раней дэпутаты гарсавету вырашылі прыпыніць перайменаваньне вуліц, а новыя назвы надаваць толькі новым вуліцам. Прапановы жыхароў наконт увекавечаньня памяці Васіля Быкава гарвыканкам разглядаць ня стаў, адказ дэпутату Антусевічу напісаў асабіста намесьнік старшыні выканкаму Лявонаў. Сяргей Антусевіч лічыць гэты адказ фармальнай адпіскай.

(Антусевіч: ) “У гэтых прапановах гарадзенцаў было ня толькі перайменаваньне вуліцы Сьвярдлова ці бульвара Ленінскага камсамолу ў бульвар Васіля Быкава. Там былі таксама іншыя мерапрыемствы, напрыклад, пабудова помніка, музэю Васіля Быкава, літаратурныя чытаньні. На жаль, наконт гэтых прапановаў напісана толькі тое, што яны “будуць прынятыя да ўвагі”.

Сяргей Антусевіч гаворыць, што Валянцін Лявонаў спасылаецца на тое, што яшчэ ўлетку гарвыканкам прыняў рашэньне ўсталяваць у горадзе мэмарыяльную шыльду, прысьвечаную Васілю Быкаву. Маўляў, гэтага дастаткова. Але дэпутат накіраваў прапановы жыхароў таксама і ў гарадзкі савет.

(Антусевіч: ) “Сваё слова яшчэ не сказаў гарсавет. Таму я буду настойваць на тым, каб рашэньне было прынята — ці прэзыдыюмам, ці на сэсіі гарадзкога савету. Я лічу, што праграма па ўшанаваньні памяці Васіля Быкава павінна быць адлюстраваная ў праграме “Спадчына”.

Народны пісьменьнік Васіль Быкаў пражыў у Горадні 24 гады.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.