| |
| ЦІ ЗРОБІЦЦА ПОЛАЦАК ЧАСТКАЙ “ЗАЛАТОГА КАЛЬЦА”? |
|
У Полацку адбылося выязное паседжаньне камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі. Яго ўдзельнікі заслухалі комплексную доўгатэрміновую праграму разьвіцьця Полацку як культурна-турыстычнага цэнтру.
|
|
|
|
| Вінцэсь Мудроў, Полацак |
|
|
Праграма гэтая была распрацаваная мясцовымі ўладамі і прадугледжвае правядзеньне ў 2004–15 гадах рэстаўрацыйных ды археалягічных працаў, адкрыцьця новых музэяў ды помнікаў, эстэтызацыі гарадзкога асяродзьдзя, разьвіцьця сыстэмы аховы здароўя, установаў культуры, спорту і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Для рэалізацыі такіх плянаў патрэбныя вялікія грашовыя сродкі. Адной з магчымых крыніцаў фінансаваньня праекту полацкі гарвыканкам разглядае саюзны бюджэт, гэтым і тлумачыцца правядзеньне выязнога паседжаньня парлямэнцкага сходу ў старажытнай беларускай сталіцы.
Выступаючы перад яго ўдзельнікамі прадстаўнік Расеі, адказны сакратар Парлямэнцкага сходу Ўладзімер Аксёнаў на словах падтрымаў праграму і ня выключыў магчымасьці фінансаваньня асобных праектаў з саюзнага бюджэту, адначасова параіўшы палачанам зьвярнуцца па дапамогу да міжнародных фінансавых структураў, а таксама прапанаваўшы ўключыць Полацак у турыстычны маршрут “Залатое кальцо”, які ахоплівае старажытныя гарады Паўночнай Расеі. |
|
|
|
 |