news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


16 Сьнежня 2003
 
ЯК РЫХТУЮЦЦА ДА СЬВЯТАЎ ЖЫХАРЫ БЕЛАРУСКІХ ВЁСАК І МЯСТЭЧАК?
Неўзабаве Каляды — сьвята, якое здаўна адзначалася ў Беларусі. Як рыхтуюцца да яго жыхары беларускіх вёсак і мястэчак? Што для іх азначае сьвята Божага Нараджэньня? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт высьвятляў у вёсцы Вертнікі Дзяржынскага раёну.
 
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць
 
(Красоўская: ) “Мяне завуць Людміла Іванаўна. Вядома, рыхтуемся. Трэба і ў хаце прыбраць, і што-небудзь падрыхтаваць да стала. Каб усё гатовае было”.

(Хацкевіч: ) “Нешта купім. Хаця і невялікая пэнсія, але ж усё роўна хочацца, каб гэтае нешта было на стале. Нескаромнае. І рыбку купляем, каб яна была на стале”.

(Карэспандэнт: ) “А стол будзе багаты?”

(Красоўская: ) “Які там багаты!.. Вясковае ўсё”.

(Латовіч: ) “Мяне завуць Натальля Мікалаеўна. Тут жывуць пераважна пэнсіянэры. А мы — рабочыя. Хочацца вось сказаць, што мой муж у мінулым месяцы працаваў на сушцы збожжа, дык атрымаў заробак за гэта 16 тысяч рублёў. Як за іх можна жыць?!”

(Карэспандэнт: ) “Вы дзе робіце?”

(Красоўская: ) “Раблю на фэрме даяркай. Канечне, жывём бедна. Што зробім сваё, тое і будзе”.

(Латовіч: ) “Хаты ў нас разваленыя. У нас няма добрых ні вокнаў, ні дзьвярэй. І столь на галаву можа ўпасьці. Каму мы, калгасьнікі, патрэбныя? Ды нікому”.

(Карэспандэнт: ) “Як тут адзначаюць Каляды?”

(Дамброўская: ) “Мяне завуць Таісія Мікалаеўна. Я іду і да касьцёлу, і да царквы. 24 сьнежня будуць польскія Каляды. А ўжо 7 студзеня — праваслаўныя. Але я адзначаю і тыя і тыя”.

(Хацкевіч: ) “У касьцёл мы ходзім. Мы прызнаём гэта ўсё. І аплатачкі, і сьвечачку, і соль сьвянцоную. Мая мама ўсё прызнавала і казала, што, дачушка, калі ты будзеш жыць, то так рабі, як я рабіла”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы будзеце адзначаць Каляды?”

(Красоўская: ) “Зьбіраемся сем’ямі й адзначаем. І куцьця будзе”.

(Хацкевіч: ) “24-га дзеці прыедуць, зварым куцьцю. А пасьля таго, як куцьця зварыцца, мы яе паставім на кут. Пасьцелем сена і ў сена паставім гэтую куцьцю. А яшчэ трэба, каб быў на куцьцю квас”.

(Карэспандэнт: ) “Як вас завуць?”

(Баранава: ) “Мяне завуць Баранава Леакадзія Юльянаўна. Я таксама адзначаю, калі дзеці прыедуць. Але адна ніколі не саджуся”.

(Карэспандэнт: ) “А ці адзначаюць Каляды мужчыны?”

(Сьцяпан Феліксававіч: ) “А як жа. Як звычайна — сеў за стол, узяў чарку, скварку. Адзначаюць усе. Гарэлку п’юць. Смачнае ядуць”.

(Хацкевіч: ) “Яшчэ пакуль мы жывыя, дык усё ідзе па-старому. А там далей — Бог ведае”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.