| |
| БАБРУЙСКІЯ ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ СТВАРЫЛІ КААЛІЦЫЮ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ |
|
Дэмакратычныя грамадзкія арганізацыі Бабруйску заявілі аб стварэньні кааліцыі, якая мяркуе браць актыўны грамадзкі ўдзел у парлямэнцкіх выбарах.
|
|
|
|
| Марыя Ўсьціновіч, Бабруйск |
|
|
У склад кааліцыі ўвайшлі сем грамадзкіх арганізацыяў Бабруйску: ініцыятыва “Свая справа”, аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, таварыства інвалідаў, рух філаматаў, арганізацыя працоўных жанчын, гарадзкое аддзяленьне правабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Лідэры грамадзкіх арганізацыяў Бабруйску аб’ядналіся, каб падтрымаць кааліцыю “5+”. “У Беларусі ўсталяваўся жорсткі аўтарытарны рэжым, які не зацікаўлены ў свабодным волевыяўленьні грамадзянаў, — гаворыцца ў заяве бабруйскай кааліцыі. — Таму мы добра разумеем, што толькі перамога прадстаўнікоў адзінага блёку дэмакратычных сілаў Беларусі можа даць магчымасьць выйсьці з таго складанага сацыяльна-эканамічнага і грамадзка-палітычнага становішча, у якім мы апынуліся”. |
|
|
|
 |