| |
| НАВАПАЛАЧАНЕ СУПРАЦЬ ТРЭЦЯГА ПРЭЗЫДЭНЦКАГА ТЭРМІНУ ЛУКАШЭНКІ |
|
У 55-я ўгодкі прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека Наваполацкая гарадзкая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі правяла апытаньне жыхароў гораду з мэтаю высьветліць — як яны ставяцца да магчымасьці вылучэньня А.Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін.
|
|
|
|
| Вінцэсь Мудроў, Наваполацак |
|
|
| Апытаньне ладзілася ля прахадных буйных наваполацкіх прадпрыемстваў — ААТ “Нафтан”, ААТ “Палімір”, заводаў бялкова-вітамінных канцэнтратаў і “Вымяральнік”. Агулам было апытана больш як 1000 чалавек. Зь іх прыкладна 32% выказаліся ў падтрымку дзейнай канстытуцыі і, адпаведна, нэгатыўна паставіліся да магчымасьці вылучэньня А.Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, блізу 30% сказалі, што яны ня супраць такога вылучэньня, астатнія ня вызначыліся альбо адмовіліся штосьці казаць на гэты конт. |
|
|
|
 |