news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2003
 
ПРАЗ ВЫКАНАНЬНЕ ПРЫНЦЫПАЎ АБСЭ БЕЛАРУСЬ МОЖА СТАЦЬ ПАЎНАВАРТАСНЫМ СЯБРАМ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ
Сёньня Гомель наведаў амбасадар Вялікай Брытаніі Браян Бэнэт. Пасьля афіцыйных перамоваў з кіраўнікамі аблвыканкаму амбасадар Бэнэт выказаў свае стаўленьне да разьвіцьця адносінаў Беларусі з краінамі Эўразьвязу. Пра пашырэньне адносінаў з Захадам нядаўна чарговы раз заяўляў кіраўнік беларускай дзяржавы.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
Амбасадар Яе Вялікасьці заявіў, што калі Беларусь сапраўды хоча стаць часткаю Эўропы і поўнавартасным сябрам міжнароднай супольнасьці, то існуюць пэўныя прынцыпы, выкананьня якіх Захад чакае ад Беларусі:

(Бэнэт: ) “Гэта тыя прыцыпы, якіх Беларусь пагадзілася прытрымлівацца, калі яна стала сябрам АБСЭ. І Вялікабрытанія, і іншыя краіны, а таксама ЗША, як сябры АБСЭ з задавальненьнем дапамогуць Беларусі выканаць узятыя на сябе забавязаньні.

Гэта, натуральна, нялёгкі працэс, таму што Беларусь ня так даўно стала незалежнаю краінаю і па сутнасьці знаходзіцца ў пераходным пэрыядзе. Мы, канечне, спадзяемся бачыць прагрэс у згаданай справе. Мы ўпэўненыя, што прагрэс наступіць і Беларусь стане паўнавартасным удзельнікам міжнароднай супольнасьці. Яна зьдзейсьніць тыя рэформы, якія мы ад яе чакаем. Напрыклад, лібэралізацыю эканомікі ды іншае.

Такім чынам, пытаньне ня ў тым, што мы як Захад зможам зрабіць дзеля таго, каб дапамагчы Беларусі. Пытаньне ў тым, як хутка сама Беларусь здолее адпавядаць тым патрабаваньням і стандартам, якія яна прыняла на сябе”.

Паводле словаў амбасадара Бэнэта, Захад будзе вітаць любыя намеры і крокі, скіраваныя на паляпшэньне адносінаў:

(Бэнэт: ) “Гэта ня ёсьць нейкай гульнёй, як камусьці падаецца. Беларусь не павінна выбіраць паміж Захадам і Ўсходам. Беларусь павінна стаць паўнавартасным сябрам міжнароднай супольнасьці. І мы гатовыя дамамагаць ёй на гэтым шляху, вітаць любыя крокі ў гэтым кірунку”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.