news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


8 Сьнежня 2003
 
МОЦНАЯ ЎСПЫШКА ВІРУСНАГА ГЕПАТЫТУ Ў ЖЫТКАВІЦКІМ РАЁНЕ
У вёсцы Бялёў Жыткавіцкага раёну зарэгістраваная моцная ўспышка віруснага гепатыту А, хваробы Боткіна, якую ў побыце называюць жаўтухаю. З прычыну карантыну ў вёсцы Бялёў зачыненыя школа, дзіцячы садок, крамы прадпрымальнікаў.
 
Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць
 
Некаторыя прадстаўнікі мясцовых уладаў схільныя лічыць, што гепатыт завезены прыежджым госьцем з Мазыра. А вось што кажа фэльчар вёскі Бялёў Натальля Гаршкалеп:

(Гаршкалеп: ) “Вада прычына. Дзеці першымі сталі хварэць. Быў ня спраўны вадавод. Некаторы час не было вады, а потым далі ваду, і людзі сталі хварэць. Скардзяцца на высокую тэмпературу, ваніты, боль у печані, скура жоўтая. Гэта вірусны гепатыт А”.

Паводле зьвестак мэдыкаў, на жаўтуху ў Бялёве захварэлі ўжо тры дзясяткі чалавек, у тым ліку 18 дзяцей. Яшчэ чацьвёра дзяцей і адзін дарослы накіраваныя ў мінулую суботу ў раённы шпіталь з падазрэньнямі на гепатыт.

Моцныя ўспышкі розных інфэкцыйных захворваньняў рэгіструюцца апошнім часам даволі часта. На пачатку году ў вёсцы Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёну з прычыны няякаснай вады на дызэнтэрыю захварэлі звыш 80 чалавек. Восеньню ў абласным цэнтры, а таксама ў Ветцы, Брагіне людзі хварэлі на серозны мэнінгіт.

Некаторыя адмыслоўцы лічаць, што інфэкцыйныя захворваньні, і асабліва ў сельскай мясцовасьці, будуць пашырацца. Многія вясковыя вадаводы няспраўныя. Яны перададзены зараз на абслугоўваньне раённым камунальным службам. Але гэтыя службы, нягледзячы на высокія камунальныя плацяжы, ня маюць сродкаў на своечасовы рамонт няспраўных вадаводаў.

Як і ў Бялёве, дзе зараз хварэюць на жаўтуху, у вёсцы Вуць Добрушскага раёну, што на працілеглым баку вобласьці, перасяленцы з чарнобыльскай зоны таксама скардзяцца на парваны вадавод і няякасную ваду, якую яны спажываюць. Распавядае мэдсястра Сьвятлана Шкурко:

(Шкурко: ) “Калі вадапровад парваны, вада падымаецца наверх, потым назад у трубы і паступае ў нашы дамы. Мы яе п`ем. Гэта, канечне, інфэкцыя, хваробы – і Боткіна, і ўсё іншае”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.