news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


4 Сьнежня 2003
 
У БЕЛААЗЁРСКУ ЗНОЎ ВЫБІРАЮЦЬ ДЭПУТАТАЎ
Сёньня ў Белаазёрску адбываецца другі тур галасаваньня на паўторных выбарах у гарадзкі савет. За дэпутацкi мандат у дзьвюх акругах змагаюцца і сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), якім супрацьстаяць вылучэнцы ад мясцовай вэртыкалі.
 
Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць
 
Каб сёньняшнія выбары ў Белаазёрску адбыліся, на ўчасткі для галасаваньня павінны прыйсьці ня менш за 25% выбарцаў, уключаных у сьпісы. Неабходная колькасьць прагаласаваўшых была дасягнутая ўжо а 14-й гадзіне. Назіральнікі кажуць, што на яўку выбарцаў паўплывала тое, што адзін з участкаў для галасаваньня знаходзіцца ў інтэрнаце энэргамэханічнага заводу. Вось што паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Белаазёрскага гарсавету Юрась Губарэвіч:

(Губарэвіч:) “Да нас паступіла інфармацыя, што на адным з участкаў, дзе абіраецца начальнік трансфарматарнага цэху, і дзе шмат пражывае людзей, якія працуюць на заводзе, там людзей зараз адпускаюць з працы і нават выдзяляюць адмысловыя аўтобусы, каб іх завезьці і каб яны прагаласавалі”.

У апошнюю ноч напярэдадні выбараў у Белаазёрску зьявіліся новыя ўлёткі, на якіх зьмешчаныя тэксты і малюнкі, якія зьневажаюць дэмакратычную апазыцыю ў горадзе. У назіральнікаў няма сумневу, што гэтыя ўлёткі скіраваныя, перша за ўсё, супраць вылучэнцаў ад Народнай Грамады – Ірыны Драчэнкі і Зьміцера Трацьцяка, якія працягваюць барацьбу ў другім туры. Дарэчы, спадарыня Драчэнка ў першым туры атрымала амаль 40 адсоткаў галасоў выбарцаў – больш, чым іншыя кандыдаты ў гэтай выбарчай акрузе.

Паколькі падчас другога туру няма датэрміновага галасаваньня, якое ўлады выкарыстоўваюць для парушэньняў заканадаўства, белаазёрскія сацыял-дэмакраты спадзяюцца на пасьпяховыя вынікі выбараў для сваіх партыйных калегаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.