news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


2 Сьнежня 2003
 
БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАЛІТЫКІ ЗЬВЯРНУЛІСЯ ДА ЖЫХАРОЎ СВАЙГО РЭГІЁНУ
Кіраўнікі пяці берасьцейскіх арганізацыяў палітычных партыяў прынялі зварот да жыхароў вобласьці з нагоды цяперашняй сытуацыі ў Беларусі і парлямэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца ў 2004 годзе.
 
Алег Супрунюк, Берасьце
 
У звароце адзначаецца, што вынікам амаль дзесяцігадовага знаходжаньня пры ўладзе прэзыдэнта “з царскімі паўнамоцтвамі” ў Беларусі зьявіўся “казармавы” сацыялізм, міжнародная ізаляцыя краіны, зьбядненьне народу, поўная адсутнасьць свабоды і дэмакратыі. Любыя спробы Аляксандра Лукашэнкі застацца пры ўладзе пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў аўтары звароту лічаць “амаральнымі й незаконнымі”.

Першым крокам да аднаўленьня дэмакратычнага разьвіцьця краіны, паводле меркаваньня берасьцейскіх палітыкаў, могуць быць выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе. “Кожны чалавек ужо сёньня павінен думаць, хто будзе ягоным дэпутатам — альбо падпявала, прызначаны ўладай, альбо чалавек, які здолее адстойваць інтарэсы грамадзянаў”, — гаворыцца ў звароце.

Зварот падпісалі кіраўнікі берасьцейскіх арганізацыяў Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай партыі працы.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.