|
АМЭРЫКАНСКАЯ КАМПАНІЯ “PHILIP MORRIS” ДАСЛАЛА КАЛЯДНЫЯ ПАДАРУНКІ ВІЦЕБСКІМ ДЗЕЦЯМ-ІНВАЛІДАМ |
Гарадзкі цэнтар карэкцыйнага навучаньня ды рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў атрымаў у падарунак мікрааўтобус, спартовае абсталяваньне, кампутары ды іншую аргтэхніку – усяго на 16 тысячаў даляраў.
|
|
|
Браніслава Станкевіч, Віцебск |
|
Паводле словаў дырэктара цэнтру Валянціны Стацэнка, амэрыканская кампанія аказвае дапамогу хворым віцебскім дзецям ужо другі год (летась было пералічана 6 тысяч даляраў дзеля набыцьця мэдычнага абсталяваньня), прычым гэтая кампанія ёсьць для іх адзіным спонсарам. У гарадзкім бюджэце прадугледжаныя толькі сродкі на заробкі пэрсаналу Цэнтру, дзе навучаюцца ды праходзяць мэдычную рэабілітацыю каля 400 віцебскіх дзяцей-інвалідаў. |
|
|
|
 |