news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


26 Сьнежня 2002
 
У РАЙЦЭНТРЫ ГАРАДОК ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ НА КАЛЯДЫ АДКЛЮЧЫЛІ АЦЯПЛЕНЬНЕ
Жыхары аднаго зь мікрараёнаў, дзе жывуць больш за тысячу чалавек, ужо другі год змагаюцца зь мясцовымі ўладамі за цяпло ў сваіх дамох. Пасьля таго, як у калядную ноч тэмпэратура ў іхных кватэрах апусьцілася да 8 градусаў, людзі проста адмовіліся плаціць за ацяпленьне.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Даведаўшыся пра спыненьне кацельні тутэйшае птушкафабрыкі, якая ацяпляе іхны мікрараён, жыхары вуліцы Гагарына ў Гарадку наважыліся скарыстаць апошні сродак – скласьці калектыўны ліст да Аляксандра Лукашэнкі. Не чакаючы наступнага працоўнага дня і болей не спадзеючыся вырашыць сваю праблему на мясцовым узроўні…

З прычыны таго, што птушкафабрыка ня ў стане закупіць мазуту на ацяпленьне гэтага мікрараёну, які ў Гарадку завуць “БАМам”, мясцовыя жыхары мерзнуць ужо другую зіму. Стратнае прадпрыемства ахвотна пазбавілася б ад абавязку ацяпляць мікрараён, што знаходзіцца амаль за 2 кілямэтры ад яго, аднак раённае кіраўніцтва не дае дазволу на перападключэньне “БАМу” да гарадзкое кацельні. І ўжо другую зіму людзі сьпяць апранутымі, ацяпляючы сваё жытло з дапамогаю газавых плітаў ды электрычнасьці.

(Спадарыня: ) “Цэлыя суткі гарыць печка электрычная, або духоўка! Мы ўсе сьпім на кухні… А калі замыканьне аднойчы здарыцца? Калі здарыцца пажар?”

Не дачакаўшыся адказу на гэтыя пытаньні ад раённых уладаў, жыхары раёну зьвярталіся й да ўладаў абласных. У афіцыйным лісьце з аблсельгаспроду ім паведамілі, што “пытаньне трымаюць на кантролі”, ды загадалі птушкафабрыцы больш рэгулярна набываць мазут… Грошы на яго скончыліся якраз перад Калядамі, і ўвечары 24-га сьнежня ў Гарадок прыйшла апошняя машына з палівам. На думку мясцовых жыхароў, яно было добра разбаўленае вадой і таму зусім не гарэла.

(Другая спадарыня: ) “Я заплаціла 28 тысячаў за ацяпленьне. За што я плачу, калі ў маёй кватэры 7 градусаў?”

Пытаньне пра аплату цеплазабесьпячэньня найбольш востра паўстала 25 сьнежня, пасьля самай халоднай каляднае начы. Таму ў адпраўленым сёньня лісьце да Лукашэнкі жыхары 13-ці шматпавярховікаў на вуліцы Гагарына катэгарычна адмовіліся плаціць за ацяпленьне, пакуль іхныя кватэры ды блізкі дзіцячы садок ня будуць ацяпляцца належным чынам.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.