| У ГАРАДЗЕНСКІ ГАРВЫКАНКАМ ЗДАДЗЕНАЯ ПЕРШАЯ ЧАСТКА ПОДПІСАЎ ЗА ДЭМАНТАЖ ПОМНІКА ЛЕНІНУ |
|
597 гараджанаў падпісаліся пад прапановай дэмантаваць помнік Леніну, які стаіць перад будынкам гарвыканама. Яны прапануюць пераназваць плошчу Леніна ў пляц Незалежнасьці, а ленінскую статую замяніць помнікам Кастусю Каліноўскаму.
|
|
|
|
| Сяргей Астраўцоў, Горадня |
|
|
| Гарадзкія ўлады дапускаюць магчымасьць разгледзець гэтае пытаньне на сэсіі гарсавету. Але толькі ў тым выпадку, калі свае подпісы пад прапановай аб дэмантажы паставіць большасьць гарадзенцаў. Насельніцтва гораду складае 300 тысячаў жыхароў. Збор подпісаў пачаўся напачатку кастрычніка. |
|