news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Сьнежня 2002
 
У МЭТАХ ЭКАНОМІІ ЭНЭРГАРЭСУРСАЎ УЛАДЫ НАВАПОЛАЦКУ ЗАГАДАЛІ НА 30% ЗЬНІЗІЦЬ ТЭМПЭРАТУРУ ЦЕПЛАНОСЬБІТУ Ў АЦЯПЛЯЛЬНАЙ СЫСТЭМЕ
Гэтымі марознымі днямі многія жыхары Наваполацку мерзнуць у сваіх кватэрах. Парадокс у тым, што забясьпечвае горад цяплом адна з найбуйнейшых у рэспубліцы цеплаэлектрацэнтраляў, аднак, у мэтах эканоміі энэргарэсурсаў, мясцовыя ўлады загадалі зьнізіць на 30% тэмпэратуру цепланосьбіту ў ацяпляльнай сыстэме.
 
Вінцэсь Мудроў, Наваполацак
 
Пры гэтым плату за цяпло відавочна зьбіраюцца браць па поўным тарыфе. У выніку многія жыхары не даюць рады ўгрэцца ў сваіх кватэрах, а вучні шэрагу школаў вымушаныя займацца ў верхняй вопратцы. Сёньня тэлефоны гарадзкой газэты “Химик” не суціхаюць: людзі скардзяцца на халадэчу ў кватэрах. Але што можа зрабіць газэта, калі сам намесьнік рэдактара Яўген Парчынскі сьпіць дома ў вопратцы.

(Парчынскі: ) “У маёй кватэры на Паркавай, 4 вельмі халодна. Асабліва дрэнна пачуваюць мае дзеці: сьпяць яны пад двума коўдрамі й плачуць, што мерзнуць. А нядаўна да мяне прыходзілі сваякі, яны жывуць у іншых раёнах нашага гораду — і сказалі, што ў нашай кватэры зусім цёпла. Дык я думаю — наколькі ў іх тады халодна”.

Як жа навапалачане грэюцца? Жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Дзяржынскага падзяліўся, па страшным сакрэце, сваім “ноў-хаў”:

(Жыхар: ) “У нашым доме цеплавыя праблемы мы вырашаем так: бярэм газавы ключ, лезем у падвал, адкрываем засоўкі і ўсё... Вада пайшла, і ў нас цёпла”.

Тэлефануюць навапалачане і ў праваабарончыя інстытуцыі, просячы, каб тыя дапамаглі абараніць іхнае права мець у кватэрах 18 градусаў па Цэльсію. У праваабарончы цэнтар “Вясна” тэлефанавалі жыхары вуліц Блахіна, дамоў №181, 185, 187 па вуліцы Маладзёвай ды іншых мясьцінаў. Пасьля таго праваабаронцы распачалі збор подпісаў гараджанаў з патрабаваньнем да мясцовых уладаў забясьпечыць у іхных кватэрах нармальную тэмпэратуру паветра.

Гаворыць прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцер Салаўёў:

(Салаўёў: ) “У Наваполацку існуе праблема таго, што людзі мерзнуць у сваіх кватэрах. Нягледзячы на тое, што ўсе плацяць аднолькава за ацяпленьне, у некаторых кватэрах +13–+15 градусаў. Нашыя ўлады не забясьпечваюць ім неабходную тэмпэратурную норму — яны такім чынам эканомяць энэрганосьбіты. А насамрэч усё гэта хлусьня, бо ніякай эканоміі не атрымліваецца. Людзі паляць электраэнэргію ацяпляльнікамі, яны паляць газ на кухнях, а ўлады тымчасам учыняюць звычайную паказуху”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.