news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


16 Сьнежня 2002
 
ЗА ПІКЕТЫ Ў ВОРШЫ ТРЭБА ПЛАЦІЦЬ
Пра гэтае новае правіла паведамілі ў гарвыканкаме сябру КХП БНФ Юрасю Конышку, які зьвярнуўся туды з заяваю на правядзеньне пікету.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Пікетоўцы мусілі заплаціць 494 рублі арэнднаму прадпрыемству “Арыён”, якое займаецца прыборкай вуліц ды агульным добраўпарадкаваньнем гораду. Іхныя абяцаньні прыбраць вызначаную пад пікет тэрыторыю самастойна гарадзкія ўлады не прынялі да ўвагі. Апроч гэтага, супрацоўнікі гарвыканкаму заявілі, што пікетоўцы мусяць яшчэ й забясьпечыць меры захаваньня правапарадку на сваёй імпрэзе, дзеля чаго яны мусяць асабіста зьвярнуцца ў пастарунак ды запрасіць на сваю акцыю міліцэйскі патруль. Толькі на такіх умовах правядзеньне суботняга пікету КХП БНФ у абарону годнага жыцьця беларускага народу было дазволена.

У выніку пад бел-чырвон-белымі сьцягамі на пляцоўцы каля кінатэатру “Перамога” сабраліся разам сямёра пікетоўцаў ды шасьцёра міліцыянтаў. Прычым міліцыянты вельмі ахвотна вывучалі партыйную літаратуру, якую ўдзельнікі пікету раздавалі мінакам, і такім чынам было раздадзена паўтары тысячы паасобнікаў розных партыйных выданьняў.

Зважаючы на плякат са словамі “Лукашэнка – гэта гарантаванае зьбядненьне беларускага народу”, многія аршанцы дапаўнялі яго ўласнымі назіраньнямі за ростам цэнаў ды затрымкамі заробкаў. А вось плякат “Ніякіх выбараў без магчымасьці выбіраць” выклікаў спрэчкі паміж сябрамі КХП БНФ ды шараговымі грамадзянамі: хто-ніхто з аршанцаў ускладае на вынікі будучых мясцовых выбараў пэўныя надзеі.

Пікет у Воршы, які стаўся першай камэрцыйнай акцыяй гарвыканкаму ў дачыненьні да апазыцыянэраў, працягваўся заплянаваныя дзьве гадзіны. Праўда, пасьля пікетоўцы пачакалі яшчэ колькі хвілінаў, каб прасачыць за аплочанай прыборкай тэрыторыі, але супрацоўнікі фірмы “Арыён” так і не зьявіліся.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.