news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2002
 
ВЫЖЫВАЦЬ НАСТАЎНІКАМ ДАПАМАГАЮЦЬ КУРЫ
Да сельскіх працаўнікоў і шэрагу прамысловых рабочых, што найбольш пакутуюць ад хранічных нявыплат заробку, у Гомельскім рэгіёне далучыліся і настаўнікі. Прынамсі, за лістапад у абласным цэнтры з настаўнікамі не разьлічылася па заробку ніводная школа. Каб неяк выжыць, пэдагогі нават у горадзе вымушаныя заводзіць курэй і трусоў.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
Начальніца фінансавай управы гарвыканкаму Ганна Мацкевіч паведаміла, што на выплату настаўнікам лістападаўскага заробку патрэбна 5 мільярдаў рублёў. Сёньня ўдалося накіраваць у раённыя аддзелы адукацыі на выдачу авансу 600 мільёнаў. Аднак грошай чакаюць ня толькі ў школах.

(Мацкевіч: ) “Гэта ня толькі настаўнікі. Гэта – культура, установы спорту, аховы здароўя. Іншымі словамі, нашы бюджэтнікі”.

Працяглыя нявыплаты заробку, невысокі яго памер вымушаюць настаўнікаў шукаць пабочны занятак. Распавядае выкладчык гарадзкога ліцэю спадар Слюнькоў.

(Слюнькоў: ) “Хто як выкручваецца. Хто на лецішчы болей працуе, хто кантрольныя выконвае для завочнікаў, дзецям дапамагае, займаецца рэпэтытарствам”.

Сям’я гарадзкіх пэдагогаў Валерыя і Марыі (прозьвішча прасілі не называць) наагул вымушаная заняцца разьвядзеньнем трусоў і курэй. У пэдагогаў трое дзяцей , і выжыць без дапаможнай гаспадаркі на настаўніцкія заробкі проста немагчыма. Распавядае выкладчык-бацька.

(Выкладчык: ) “Мы жывем у 9-павярховым доме. У падвале было невялічкае месца. Адгарадзіў гэтае месца, пабудаваў клетачку для курэй і некалькі клетак для трусоў. Там яны і жывуць у цяпле зімою. Летам – пераяжджаем на лецішча”.

Пытаюся ў суразмоўцы, ці дапамагае такая гаспадарка выжыць.

(Выкладчык: ) “Канечне. Калі вельмі цяжка становіцца, то даводзіцца зьесьці курку альбо труса, з бульбачкай, вырашчанай на лецішчы”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.