news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2002
 
ГАРАДЗЕНСКІ БЕСПРАЦОЎНЫ АДСТОЙВАЕ ПРАВА НА ПРАЦУ Ў СУДЗЕ
У Кастрычніцкім судзе Горадні разглядаўся пазоў беспрацоўнага Рамана Юргеля да абласной вэтэрынарнай лябараторыі. Больш за паўгода яго адмаўляюцца прыняць на працу, хаця ёсьць вакансіі. Вядзе справу судзьдзя Тацяна Клімава, якая ўлетку пакарала журналістаў “Пагоні”.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Раман Юргель мае 11-гадовы досьвед працы вэтэрынарным доктарам. Працаваў на мясакамбінаце. Але стаў нязручным для начальства, бо змагаўся супраць парушэньняў. І яго вымусілі звольніцца. Куды б ён не зьвяртаўся, нідзе на працу не бяруць.

Атрымаўшы неаднаразовыя адмовы ў абласной вэтэрынарнай лябараторыі, ён зьвярнуўся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Камянецкага. Пасьля гэтага лябараторыю аштрафавалі за ўтойваньне вакансіяў. Пра гэта на судзе паведаміў сам ейны кіраўнік Аляксандар Захар’яшчаў.

Беспрацоўны хадзіў нават да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі. Той затэлефанаваў на мясакамбінат і сказаў, што ў Р.Юргеля “кепская характарыстыка” і адмовіўся дапамагчы.

Пракурор Натальля Шыхавец настойліва выпытвала ў беспрацоўнага — на якой падставе ён патрабуе, каб яго ўзялі на працу? Спасылкі на артыкул Дэклярацыі правоў чалавека і на Канстытуцыю яе не задаволілі. Гаворыць старшыня рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Аляксандар Антанюк:

(Антанюк: ) “Прагназаваць сытуацыю складана. Таму што я ня ведаю нормаў, якія б абавязалі адміністрацыю вэтлябараторыі прыняць Юргеля на працу. На жаль, нашае заканадаўства прымушае часам жадаць лепшага”.

Суд вырашыў не выклікаць у якасьці сьведкі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Камянецкага, які спрабаваў дапамагчы беспрацоўнаму. І нават не запытваць у яго матэрыялы, якія маюць дачыненьне да справы. На наступным тыдні — працяг суду. Дарэчы, Раман Юргель — сябар Партыі БНФ.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.