news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


4 Сьнежня 2002
 
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЬЦЬ ЗАЙМАЕ АПОШНЯЕ МЕСЦА ПА ПАДПІСЦЫ НА ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВЫДАНЬНІ
Пра гэта падчас сэлектарнае нарады заявіў дырэктар аб’яднаньня “Белпошта” Георгі Ігнатовіч, зазначыўшы, што надзвычайная ўвага да падпіскі на дзяржаўныя СМІ выкліканая набліжэньнем мясцовых выбараў.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Тым часам віцябляне ўсё часьцей эканомяць на падпісцы, хаця паштавікі-агітатары рэгулярна ходзяць па кватэрах ды прыватных дамох, заклікаючы выпісаць якую газэту хаця б на месяц.

Значна большую папулярнасьць маюць на Віцебшчыне іншыя паслугі тутэйшай пошты: на кожным паштовым адзьдзяленьні можна набыць тавары паўсядзённага попыту, харчовыя кансэрвы і нават прымысловыя вырабы. А ў найбольш аддаленым ад цэнтру Браслаўскім раёне паштавікі ўвогуле выконваюць ролю колішніх перасоўных аўталавак: развозяць разам з поштай неабходныя тавары… За гэткі клопат вяскоўцы асабліва ўдзячныя дырэктару “Аблпошты” Мікалаю Смунёву – вынаходніку ўсіх гэтых паслугаў… Аднак ад імя ўладаў найкарысьнейшай паслугай цяпер абвешчана падпіска, і “адстаючы” сп. Смунёў абавязаны рэгулярна прадстаўляць зьвесткі пра падпіску на Віцебшчыне асабіста Аляксандру Лукашэнку.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.