news programs realaudio contact archive
      Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Дадатковы Пошук


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


2 Сьнежня 2002
 
ВІЦЯБЛЯНЕ АБАРАНІЛІ АРГАНІЗАТАРАЎ МІТЫНГУ АД МІЛІЦЫІ
У суботу віцебскія сябры сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” правялі мітынг “У абарону правоў грамадзянаў на годны ўзровень жыцьця”. Ён адбыўся апоўдні на пляцоўцы каля помніка воінам-афганцам, і з-за таго, што гарадзкія ўлады забаранілi праводзіць акцыю на гэтым месцы, яна сталася несанкцыянаванай.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Апоўдні каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Пра тое, што тут, у мікрараёне “Поўдзень 7”, сацыял-дэмакраты з “Народнай грамады” будуць ладзіць мітынг, жыхары навакольных дамоў даведаліся з распаўсюджаных напярэдадні ўлётак. Там было пазначана, што на парадку дня мітынгу будуць найбольш набалелыя сацыяльна-бытавыя праблемы. Перадусім гэта адсутнасьць ацяпленьня ў кватэрах ды асьвятленьня на вуліцах, незавершанае будаўніцтва школы, брак сродкаў на ўсталяваньне таксафонаў, а таксама аварыйны стан шматкватэрнага дому па вуліцы Чкалава.

Зусім па іншых прычынах на мітынг зьявіліся васьмёра міліцыянтаў зь Першамайскага райаддзелу міліцыі: ад самага пачатку яны імкнуліся перашкодзіць правядзеньню акцыі. Праводзіць акцыю на гэтым месцы сацыял-дэмакратам забараніў асабіста віцебскі мэр Уладзімер Пелагейка. У гаворцы са старшынём абласной партыйнай арганізацыі Аляксеем Гаўруцікавым ён спасылаўся на калектыўны ліст віцебскіх вэтэранаў вайны ў Афганістане, якія нібыта прасілі яго не даваць дазволу на правядзеньне апазыцыйных акцыяў каля помніка загінулым “афганцам”.

Аднак прадстаўнікі Саюзу вэтэранаў афганскае вайны, якія таксама прыйшлі на мітынг, ніякіх прэтэнзіяў да арганізатараў ня выказалі. У адрозьненьне ад міліцыянтаў, якія запатрабавалі спыніць несанкцыянаваную акцыю. Але на абарону арганізатараў паўсталі гараджане, якія цалкам падзялілі меркаваньне партыйцаў пра тое, што абмеркаваньне праблемаў мікрараёну “Поўдзень 7” мэтазгодна праводзіць менавіта тут, а ня ў іншым, вызначаным уладамі, месцы. Праз паўгадзіны гарачых спрэчак міліцыянты ад’ехалі, так і не наважыўшыся нікога затрымаць.

Жыхары мікрараёну ўзгаднілі паміж сабою пералік найбольш актуальных праблем, якія разам з прадстаўнікамі “Народнай грамады” яны мяркуюць у панядзелак прадставіць на разгляд мясцовых уладаў. Часта ад іх можна было пачуць і наступнае: калі цяперашняя ўлада ня ў стане вырашаць праблемы простага чалавека, яе трэба неадкладна мяняць – у часе будучых мясцовых выбараў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.