news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



31 Сьнежня 2001
 
ЯК СУСТРАКАЮЦЬ НОВЫ ГОД БЕЛАРУСКІЯ ВЯСКОЎЦЫ?
Нягледзячы на тое, што надыходячы Новы год зьяўляецца годам Каня — самым што ні ёсьць сялянскім сымбалем, далёка ня ўсе беларускія вяскоўцы маюць магчымасьць адзначыць сьвята як належыць.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
Вёска Пакалюбічы знаходзіцца недалёка ад абласнога цэнтру па шляху на Ветку. Сёньня пасьля абеду ў сельскай краме было даволі ажыўлена. Утварылася нават невялікая чарга — чалавек зь дзесяці. Людзі заходзяць і выходзяць, бразгаюць мэталічныя дзьверы. Трашчыць старога ўзору касавы апарат.

Вяскоўцы ў краме робяць перадсьвяточныя пакупкі. Аднак купляюць у асноўным, як і ў звычайныя дні, хлеб і батоны, яшчэ — гарэлку, зрэдку каўбасу “Асобая” за 5 тысяч 432 рублі.

Акурат перад тым, як я зайшоў у краму, пэнсіянэрка Марыя Атрошчанка (дарэчы, маці шасьцёх сыноў) купіла два боханы чорнага хлеба і батон. Мы разгаварыліся.

(Карэспандэнт: ) “Вы вось хлеб купілі, батон. Чаго яшчэ хочаце?”

(Атрошчанка: ) “Катлет, галубцоў нарабіла. Рыбкі купіла, каўбаскі, сыра. Астатняе сваё: грыбкі, памідорчыкі, агурочкі — вось і ўсё”.

(Карэспандэнт: ) “І як звычайна сьвяткуеце?”

(Атрошчанка: ) “Мы садзімся зь дзедам гадзін у адзінаццаць вечара. Усё ставім на стол. Найперш за стары год па чарачцы вып’ем. А потым, калі прэзыдэнты выступяць, у Новым годзе па чарачцы возьмем яшчэ. З гадзіну паседзімо, пасьля зьбіраюцца ўсе дзеці. Яны амаль усе ў Пакалюбічах. Зноў накрываем стол. Усё цёплае, харошае”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму вы кажаце: “прэзыдэнты?” Хіба ж іх у нас два?”

(Атрошчанка: ) “Віншуе ж і расейскі, і беларускі. Канечне, два. Мой дзед расеец, ён слухае Расею. Я беларуска — слухаю беларускага прэзыдэнта”, — кажа жыхарка Пакалюбічаў спадарыня Атрошчанка.

Праўда, ня ўсе жыхары Гомельскага раёну могуць паслухаць віншаваньні кіраўніка дзяржавы з Новым годам. Вось што распавяла мне сёньня былая даярка, а зараз пэнсіянэрка зь вёскі Кантакузаўка Любоў Грышачкіна:

(Грышачкіна: ) “Радыё ў нас не гаворыць. За радыё плацім, але яно дзень ці два пагаворыць — і маўчыць. Так мы і жывём”.

(Карэспандэнт: ) “Дык вы не пачуеце нават навагодняга віншаваньня кіраўніка дзяржавы?”

(Грышачкіна: ) “Мы не пачуем”, — кажа былая даярка.

Новы год спадарыня Грышачкіна адзначыць са сваім мужам-пэнсіянэрам даволі проста.

(Грышачкіна: ) “Ну як будзем? Вып’ем, закусім і песьні запяем”, — кажа Любоў Грышачкіна.

Аднак вернемся ў Пакалюбічы. У краме я запісаў гутарку яшчэ з адной немаладой пакупніцай.

(Пакупніца: ) “Я Кацярына Емяльянаўна, — назвалася суразмоўніца. — Новы год абавязкова адзначым, удваіх зь дзедам. Дачка побач, але ў яе свая сям’я”.

(Карэспандэнт: ) “А што вы хочаце набыць у краме да навагодняга стала?”

(Пакупніца: ) “Хлеб!”

(Карэспандэнт: ) “А каўбасу?”

(Пакупніца: ) “Не, не атрымала пэнсію. Яшчэ дзеці ў мяне ў Жодзіна жывуць. Хацела падарунак ім даслаць — не атрымалася. Пасьля Новага году пэнсія будзе, можа, што-небудзь адпраўлю”, — кажа Кацярына Емяльянаўна.

На невялічкай плошчы перад сельскай крамай гандлюе з часовай палаткі цукеркамі ды мандарынамі прадпрымальніца Сьвятлана. Цікаўлюся, а як часта перад Новым годам купляюць ласункі сваім дзецям пакалюбіцкія жыхары?

(Прадпрымальніца Сьвятлана: ) “Пры нашым жыцьці цукеркі ўжо кусаюцца. “Аэрафлоцкія”, напрыклад, у дзяржаўнай краме каштуюць 7500 рублёў, у нас — на 2 тысячы таней. Людзі ідуць да нас, бо купіць цукеркі ў дзяржаўнай краме вяскоўцам практычна немагчыма. Прыходзяць і размахваюць рукамі — вельмі дорага, і вясковыя дзеці застаюцца часцей за ўсё на Новы год без цукерак”.

Як высьветлілася, толькі ў мінулую суботу ў Пакалюбічах калгас імя Леніна выдаў вяскоўцам невялікі заробок за верасень і кастрычнік.




archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.