


|

 |
28 Сьнежня 2001
|
У ГОМЕЛІ ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ З НАГОДЫ СЬМЕРЦІ ПЯЦІ РАБОТНІКАЎ |
Пракуратура Чыгуначнага раёну Гомеля завяла крымінальную справу з прычыны сьмерці пяці рабочых малога прадпрыемства “Мярыга”, якое знаходзіцца пры заводзе ліцьця і нармаляў вытворчага аб’яднаньня “Гомсельмаш”.
|
|
|
Казімер Яноўскі, Гомель |
|
Тры рабочыя памерлі ў лякарні хуткай мэдычнай дапамогі, яшчэ два — у абласным клінічным шпіталі.
Паводле папярэдніх зьвестак, рабочыя атруціліся дыхлёрэтылам, растваральнікам плястмасаў, які яны спажылі як сьпіртовы напой.
|
|
|
|
 |
|
|