  
	
	
   
		 
		 
		 
	
	
   
		 
		 
		 
		 
		
  
	
	 | 
	
	
	
 
   | 
	
	
		
	
	 
	 26 Сьнежня 2001 
	
  
	 
	
		
		
		|   | 
		
		
		
		
		| АДКРЫТЫ ЛІСТ У ГОМЕЛЬСКУЮ ЎПРАВУ КГБ ДАСЛАЎ ВІКТАР КАРНІЕНКА | 
		  
		
		
		
		
		
		| 
		Старшыня Гомельскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” Віктар Карніенка зьвярнуўся з адкрытым лістом да начальніка рэгіянальнай управы КГБ, палкоўніка Анатоля Цакуна з прычыны нечаканай сьмерці 24-гадовага актывіста моладзевага руху супраціву “Зубр” Андрэя Зайцава.
		 |   
		 | 
		 
		
		
		| 
		 
		 | 
		 
		
		
		| Казімер Яноўскі, Гомель                                                          | 
		 
		
		
		| 
		 
		 | 
		 
		
		
		Спадар Карніенка зьвяртаецца да начальніка публічна, паколькі “ня ўпэўнены ў эфэктыўнасці любога іншага спосабу”.
 
 Як заяўляе кіраўнік “Ініцыятываў”, прыкладна за два-тры тыдні да сваёй сьмерці Андрэй Зайцаў паведаміў яму інфармацыю, якая, на погляд Карніенкі, дапаможа знайсьці простых ці ўскосных віноўнікаў сьмерці Зайцава.
 
 Далей ў заяве на імя начальніка УКГБ Цакуна сказана: “Ведаю, што ваша ведамства праяўляе пільную ўвагу да любога, нават нязначнага парушэння грамадзкага парадку, напрыклад, да пэцканьня хуліганамі платоў. Упэўнены, што сьмерць чалавека, да таго ж маладога, таксама не пакіне вас абыякавым, і я змагу паведаміць сьледзтву інфармацыю, якая ў мяне ёсьць”. | 
		 
		
		
		
		
		
  
		 
		 | 
		 
		
		 
		 | 
		
		  | 
		
		  | 
		 
		 
	
	 | 
	
	
 
 
 |