news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



19 Сьнежня 2001
 
БАРЫСАЎСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ ПЕРАМАГЛІ Ў СУДЗЕ
Барысаўскі гарадзкі суд разглядаў прэтэнзіі мясцовай пракуратуры да рэдакцыі незалежнага тыднёвіка "Барысаўскія навіны". А камісія ў справе разгляду касацыйных скаргаў Менскага абласнога суду высьвятляла падрабязнасьці канфлікту між рэдакцыяй газэты Беларускага Незалежнага прафсаюзу "Салідарнасьць" і салігорскай падатковай інспэкцыяй. Судовыя працэсы скончыліся не на карысьць журналістаў.
 
Алесь Мікалайчанка, Менская вобласьць
 
У Барысаве гарадзкая пракуратура падала ў суд на спадарыню Людмілу Букас і рэдакцыю газэты "Барысаўскія Навіны" з тае прычыны, што офіс газэты разьмяшчаецца ў кватэры. Працэс вяла судзьдзя Тацяна Голуб.

Яна не задаволіла хадайніцтва галоўнага рэдактара газэты Анатоля Букаса пра недавер да суду, а вось прэтэнзіі памочніка пракурора Ірыны Пашкевіч, што выступала ў судзе на даручэньне сваёй установы, палічыла слушнымі. Вынік: разьмяшчаць рэдакцыю ў кватэры спадарыні Букас суд забараніў.

Апроч таго, пасьля вынясеньня рашэньня Ірына Пашкевіч прыгразіла Букасам чарговымі праверкамі іхнай дзейнасьці як прадпрымальнікаў.

Сёньня ж у Менску калегія Менскага абласнога гаспадарчага суду не задаволіла касацыю на рашэньне свайго ж суду, якую падала рэдакцыя салігорскай газэты Беларускага Незалежнага прафсаюзу "Салідарнасьць". Салігорская падатковая камісія ў ліпені пакарала рэдакцыю штрафам блізу 900 тысяч рублёў за тое, што бугальтэрыя нібыта няправільна аформіла касавую апэрацыю, прымаючы ад прыватнай асобы аргтэхніку.

Калегія не прыняла да ўвагі аргумэнты грамадзкага прадстаўніка ад Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Любові Вашкевіч ды пакінула скаргу без задавальненьня. Паводле меркаваньняў Анатоля Букаса і Любові Вашкевіч, абодва суды, разглядаючы справы недзяржаўных выданьняў, прынялі палітычна матываваныя рашэньні.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.