news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



14 Сьнежня 2001
 
НА ПАМЕЖЖЫ ЗАТРЫМАНЫЯ КІРАЎНІК «ДЫЯРЫУША» ВАЦЛАЎ АРЭШКА І МАСТАК АРТУР КЛІНАЎ
(эфір 13 сьнежня)

На беларуска-польскай мяжы ў Берасьцi сёньня былi затрыманыя кiраўнiк грамадзкага аб'яднаньня "Дыярыуш" Вацлаў Арэшка i мастак Артур Клiнаў. Iх абвiнавацiлi ў дробным хулiганцтве. Ужо сёньня справа пачала разьглядацца ў мясцовым судзе, але была адкладзена: спадары Арэшка i Клiнаў запатрабавалi абаронцаў i сьведкаў нiбыта зьдзейсьненага правапарушэньня.
 
Алег Супрунюк, Берасьце
 
Вацлаў Арэшка i Артур Клiнаў накiроўвалiся ў сталiцу Польшчы цягнiком "Масква – Варшава". Падчас памежнага кантролю на чыгуначным вакзале Берасьця ў iх спачатку забралi пашпарты. А пра тое, што адбылося далей распавядае Вацлаў Арэшка:

(В.Арэшка:) "На нас выклiкалi мiлiцыю памежнiкi. Прычым тая зьмена, якая нас забрала, ставiлася даволi брутальна. Мяне закавалi ў кайданкi на некалькi гадзiнаў, а Артур наагул быў скаваны ластаўкай".

На яго i Артура Клiнава былi складзеныя пратаколы быццам за тое, што падчас пашпартнага кантролю яны нецэнзурна аблаялi памежнiка. Справу перадалi ў суд Ленiнскага раёну Берасьця i ўжо сёньня адбылося першае паседжаньне. На iм спадары Арэшка i Клiнаў запатрабавалi ўдзелу сваiх абаранцоў, а таксама выклiку сьведкаў, якiя маглi б падцьвердзiць сам факт правапарушэньня. Судзьдзя Алег Мiранюк прыняў рашэньне адкласьцi разьгляд гэтай справы.

Па словах Вацлава Арэшкi, мiлiцыянты, якiя адвозiлi iх у суд, не хавалi таго, што справа ёсьць заказная i наўпрост зьвязаная з грамадзкай дзейнасьцю затрыманых. Вось як камэнтуе сытуацыю з затрыманьнем спадар Арэшка:

(Арэшка: ) "Я думаю, што для затрыманьня абралi фармальную падставу. Магчыма, справа ў нашых прозьвiшчах, альбо ў той iнфармацыi, якую мы маглi везьцi да нашых сяброў за мяжой. Такая iнфармацыя культуральнага пляну сапраўды была. На жаль, зноў адраджаецца закрытасьць нашага грамадзтва. Тая сытуацыя, якая была пад выбары скончылася: нас зноў "трасуць" папросту нi за што. Папросту за тое, што ты не такi, як усе i вязеш не гарэлку, а нейкiя паперкi".

Адзначыў Вацлаў Арэшка, якi разам з мастаком Артурам Клiнавым, сёньня быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў Берасьцi.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.