


|

 |
11 Сьнежня 2001
|
РЭДАКТАР ЗАКРЫТАЙ ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ” Ў СУДЗЕ |
Сёньня ў Ленінскім судзе Горадні адбыўся разбор адміністрацыйнай справы Міколы Маркевіча – галоўнага рэдактара былой газэты "Пагоня". Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце, які адбыўся 19 лістапада.
|
|
|
Сяргей Астраўцоў, Горадня |
|
Судзьдзя Дземчанка зачытаў міліцэйскі пратакол. Згодна зь ім Мікола Маркевіч удзельнічаў у недазволеным пікеце. Пікетчыкі пратэставалі супраць закрыцьця газэты "Пагоня" гаспадарчым судом, якое адбылося 12 лістапада. Тры міліцэйскія капітаны пацьвердзілі ў судзе тое, што запісана ў пратаколе датычна пікету.
Мікола Маркевіч нагадаў, што паводле канстытуцыі кожны грамадзянін мае правы і свабоды. У тым ліку – на пікетаваньне. А калі некаторыя беларускія законы не адпавядаюць міжнароднаму праву, дык павінна дзейнічаць міжнароднае права.
Судзьдзя Дземчанка адказаў, што без дазволу ўладаў усё не дазволена. Калі ўстаць на вуліцы з плякатам – "Я хачу двухпакаёвую кватэру" альбо "Я не забяру сёньня зь дзіцячага садка сваё дзіця", – гэта таксама будзе незаконнай акцыяй. Ён таксама нагадаў спадару Маркевічу, што яго пакаралі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 2 гады таму. Мікола Маркевіч пацьвердзіў, што тады ён удзельнічаў у праводзінах прэзыдэнта. І яго пакаралі штрафам.
Пасьля прагляду міліцэйскага відэафільму, прысьвечанага пікету, судзьдзя Дземчанка сказаў, што прысуд спадару Маркевічу зачытае раніцай у чацьвер. |
|
|
|
 |
|
|