news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



11 Сьнежня 2001
 
СЬВЕДКА ФАЛЬСЫФІКАЦЫЙ КАМПЭНСАЦЫІ НЕ АТРЫМАЎ
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі рашэньне па пазову Рыгора Варвашэвiча. Cудзьдзя Iна Клышпач не задаволiла ягонай просьбы кампэнсаваць маральныя страты, якія спадару Варвашэвічу нанес кiраўнiк адной з участковых камiсiяў i супрацоўнiкi мiлiцыi падчас давыбараў у "палату прадстаўнiкоў".
 
Алег Супрунюк, Берасьце
 
Сёлета ў сакавiку Рыгор Варвашэвiч назiраў за паўторнымi выбарамi ў "палату прадстаўнiкоў" на ўчастку №25. Падчас датэрмiновага галасаваньня спадар Варвашэвiч быў сьведкам таго, як скрыню для галасаваньня вынесьлi з памяшканьня камiсii ў iнтэрнат берасьцейскага заводу "Цьветатрон". Гэтымi дзеяньнямi старшыня камicii Ларыса Мажайская груба парушыла выбарчае заканадаўства, якое забараняе праводзiць датэрмiновае галасаваньне па-за межамi выбарчага ўчастку.

Назiральнiк спрабаваў не дапусьцiць парушэньня закону, але пасьля звароту спадарынi Мажайскай да мiлiцыянтаў апынуўся ў пастарунку. Пазьней высьветлiлася, што адмiнiстрацыйную справу на Рыгора Варвашэвiча згубілі, а старшыня камiсii атрымала афiцыйнае папярэджаньне ад пракурора за парушэньне выбарчага заканадаўства.

Гэта i перадвызначыла наступныя дзеяньнi Рыгора Варвашэвiча. Ён запатрабаваў кампэнсаваць маральныя страты, якія нанесьлі яму спадарыня Мажайская i супрацоўнiкi мiлiцыi агулам на 550 тысяч рублёў. Падчас судовага паседжаньня cпадар Варвашэвiч паведамiў, што лiчыць абразай распаўсюджаныя пра яго зьвесткi ў заяве ў мiлiцыю.

У гэтай заяве Ларыса Мажайская сьцьвярджала, што Рыгор Варвашэвiч валодае "ненармальнымi маральна-псыхiчнымi якасьцямi". Што да мiлiцыянтаў, iх спадар Варвашэвiч абвiнавацiў у неабгрунтаваным затрыманьнi, якое адбывалася на вачах у ягоных калегаў — рабочых заводу "Цьветатрон".

Разгляд гэтай справы працягваўся больш за тры месяцы i ўрэшце сёньня судзьдзя Iна Клышпач абвесьцiла, што пазоў ня можа быць задаволены. Судзьдзя паведамiла, што яна не атрымала доказаў таго, што Рыгор Варвашэвiч сапраўды меў маральныя страты.

На думку берасьцейскiх назiральнiкаў ад праваабарончага цэнтру "Вясна", судзьдзя выканала загад мясцовай вэртыкалi, якая спрабуе схаваць ад грамадзкасьцi зьвесткi пра сапраўдныя памеры фальсыфiкацыяў падчас выбарчай кампанii.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.