news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



11 Сьнежня 2001
 
БОЛЬШ ЗА 10 ЧАЛАВЕК БЫЛI ЗАТРЫМАНЫЯ Ў БЕРАСЬЦI ПАДЧАС АКЦЫI "ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ"
(эфір 9 сьнежня)

Акцыя, якая распачалася ў 15 гадзiнаў у цэнтры Берасьця каля кiнатэатру "Беларусь", доўжылася 40 хвiлiнаў. За гэты час удзельнiкi акцыi (а гэта былi людзi рознага веку, жыцьцёвага досьведу i палiтычных поглядаў) пасьпелi распаўсюдзiць некалькi дзясяткаў асобнiкаў Усеагульнай дэклярацыi правоў чалавека ды iншых друкаваных матэрыялаў.
 
Алег Супрунюк, Берасьце
 
Стварыўшы ланцуг, неабыякавыя берасьцейцы трымалi ў руках здымкi вядомых людзей Беларусi, якiя зьнiклi альбо памерлi пры загадкавых абставiнах. Мiнакi даволi прыязна ставiлiся да ўдзельнiкаў акцыi, а некаторыя нават далучалiся да гэтага ланцуга.

З размоваў зь мiнакамi можна было рабiць выснову, што пра лёс Зьмiтра Завадзкага, Юрыя Захаранкi, Вiктара Ганчара ды iншых зьнiклых ведаюць далёка ня ўсе жыхары Берасьця.

Праз 40 хвiлiнаў ля кiнатэатру зьявiлiся першыя мiлiцыянты, якiя хутка выклiкалi сваiх калегаў. Неўзабаве месца правядзеньня акцыi было ачэпленае мiлiцэйскiмi машынамi ды невядомымi асобамi ў цывiльным. Да ланцугу падышоў намесьнiк начальнiка Ленiнскага РАУС Мiкалай Крэгель, якi загадаў удзельнiкам акцыi разысьцiся. Ужо празь некалькi хвiлiнаў у цэнтры Берасьця на вачах у многiх мясцовых жыхароў пачаўся сапраўдны хапун.

Дакладная колькасьць затрыманых дагэтуль не вядомая, але па папярэднiх падлiках мiлiцыянты схапiлi больш за 10 чалавек. Асаблiва жорстка мiлiцыянты паводзiлi сябе з тымі людзьмі, якiя не жадалi сядаць у службовыя машыны.

Людзi ў цывiльным, якiя адмовiлiся прызнаць сваю прыналежнасьць да праваахоўчых органаў, учынiлi гвалт да актывiсткi арганiзацыi "Зубр" Палiны Панасюк. Сiла была ўжытая таксама супраць сяброў праваабарончага цэнтру "Вясна" Васiля Барболiна, Уладзiмера Малея, Генадзя Самойленкi ды iншых. Быў затрыманы i кiраўнiк берасьцейскага адзяленьня "Вясны" Ўладзiмер Вялiчкiн.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.