news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2003
 
У АКЦЫІ “МЫ ПАМЯТАЕМ” УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ НЕКАЛЬКІ СОЦЕНЬ ЧАЛАВЕК
Сёньня ў цэнтры Менску на Кастрычніцкай плошчы адбылася акцыя “Мы памятаем”, прымеркаваная да 55-ых угодкаў прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У ёй ўзялі ўдзел некалькі соцень чалавек. У часе акцыі была затрыманая актывістка “Хартыі– 97” Натальля Каляда.
 
Ганна Соусь, Менск
 
Некалькі соцень чалавек цягам гадзіны прастаялі ў жывым ланцугу ўздоўж праспэкту Скарыны, трымаючы ў руках запаленыя сьвечкі й партрэты Віктара Ганчара, Анатоля Красоўкага, Юр’я Захаранкі й Генадзя Карпенкі.

У акцыі “Мы памятаем” узялі ўдзел актывісты ўсіх дэмакратычных партыяў Беларусі, кааліцыі “5+”, Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”, актывісты Рэспубліканскага страйкаму й прадпрымальніцкага руху “Прыватная ўласнасьць”. У жывым ланцугу стаялі актывісты руху “Зубр”, “Маладога фронту”, Беларускай партыі свабоды, навучэнцы Беларускага Ліцэю, актывісты праваабарончых і жаночых арганізацыяў, прадстаўнікі інтэлігенцыі, журналісты й проста неабыякавыя людзі. Ініцыятарамі акцыі “Мы памятаем” сталі Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзская, жонкі зьніклых Анатолія Красоўскага й Зьмітра Завадзкага, чый лёс дагэтуль невядомы.

У часе акцыі была затрыманая актывістка “Хартыі-97” Натальля Каляда. Распавядае Зьміцер Бандарэнка.

(Бандарэнка: ) “Затрыманая актывістка “Хартыі-97” Натальля Каляда й увезеная хутчэй за ўсё у Цэнтральны РАУС Менску. Вось таварыш пагражаў яшчэ іншым люзям, што яны могуць быць затрыманыя”.

(Карэспандэнтка: ) “А зь якой прычыны яе затрымалі?”

(Бандарэнка: ) “Складана ў нашай краіне прычыну шукаць”.

Працягвае актывіст Хартыі-97 Алег Бебенін:

(Бебенін: ) “Як і тыя людзі яна стаяла тут, разам з усімі, адзначала гэтую сумную дату для гэтай краіны. Таму й забралі яе, маленькую, невялікую дзяўчынку 8 здаровых ілбоў”.

Для актывіста партыі БНФ Юр’я Хадыкі Ўсясьветны дзень абароны правоў чалавека 10 сьнежня асабліва памятны падзеямі 1998 году, калі ён разам з аднадумцамі ладзіў мітынг таксама на Кастрычніцкай плошчы.

(Хадыка: ) “На адлегласьці больш 200 мэтраў ад прэзыдэнцыі… На маю думку, гэта была першая пасадка на акцыях, прысьвечаных Дню правоў чалавека. На вялікі жаль, сёньня таксама арыштавалі дзяўчыну. Сёньня мне кінулася ў вочы, што многа моладзі. Гэта добра й разам з тым сумна, таму што й моладзь пачынае разумець, што з правамі чалавека ў нас у Беларусі вельмі дрэнна”.

Думку Юр’я Хадыкі працягвае кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Народная Грамада”) Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) “Сёньня трэба было прыйсьці, і таму Эўрапейская кааліцыя падтрымала зварот жонак зьніклых палітыкаў, хаця б проста таму, каб ушанаваць памяць тых людзей, якіх няма з намі, якія невядома дзе зараз знаходзяцца. Які лёс іх напаткаў, мы таксама ня ведаем. Я думаю, што гэта проста быў наш маральны абавязак”.

І Мікола Статкевіч, і мой наступны суразмоўца Вячаслаў Сіўчык неаднойчы былі пакараныя ўладамі за ўдзел у акцыях у абарону правоў чалавека:

(Сіўчык: ) “Вельмі добра, што 10 сьнежня, у той дзень, калі была прынятая Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, столькі людзей выйшлі ў цэнтар гораду Менску. Акцыя на гэтым не закончыцца. Зараз каля Акрэсьціна будзе праводзіцца традыцыйная акцыя ў падтрымку Фінкевіча, які сядзіць 30 сутак за распаўсюд улётак. Гэтая акцыя – добры паказчык таго, што беларускае грамадзтва не здалася, і можа наступіць такі час, калі Дэклярацыя правоў чалавека будзе дзейнічаць у Беларусі”.

У той момант, калі рыхтаваўся матэрыял, лёс затрыманай Натальлі Каляды яшчэ быў невядомы.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.