news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2003
 
АКЦЫЯ “МЫ ПАМЯТАЕМ” У ЦЭНТРЫ МЕНСКУ
Я знаходжуся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. З таго месца, дзе я стаю, добра відаць, як уздоўж праспэкта Скарыны стаяць людзі з запаленымі сьвечкамі і партрэтамі Віктара Ганчара, Зьмітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі, некалькі соцень чалавек.
 
Ганна Соусь, Менск
 
З майго месца добра бачна, як жывы ланцуг расьцягнуўся да ўнівэрсама "Цэнтральны" з аднаго боку і да штабу ваенна-паветраных сілаў з другога боку. Гэтая акцыя прымеркаваная да 55-й гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У ёй бяруць удзел актывісты ўсіх дэмакратычных партыяў, кааліцыі "5+", эўрапейскай кааліцыі "Свабодная Беларусь", актывісты рэспубліканскага страйкаму прадпрымальнікаў, актывісты "Прыватнай уласнасьці" на чале зь Леанідам Малахавым, я бачу ў ланцугу актывістаў руху "Зубр", Маладога Фронту, Беларускай партыі свабоды, навучэнцаў Гуманітарнага ліцэю.

Вядомых палітыкаў тут ня шмат. Лідэры партыяў, якія ўваходзяць у кааліцыю "5+", сёньня знаходзяццаа ў Вільні на сэмінары, але я бачу тут Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча. Акцыя праходзіць даволі спакойна, за выняткам інцыдэнту на пачатку акцыі, калі міліцыянты падыходзілі да людзей, якія арганізоўвалі ланцуг, і казалі, што нельга стаяць насупраць прыпынку грамадзкага транспарту, але гэты канфлікт пэўным чынам быў вырашаны.

Насупраць мяне стаіць Ірына Красоўская, а таксама Сьвятлана Завадзкая з 12-гадовым сынам Юрыем, заснавальнікі грамадзкай ініцыятывы "Мы памятаем” (менавіта гэтыя словы ёсьць лёзунгам сёньняшняй акцыі).

(Ірына Красоўская: ) "Мы памятаем аб тым, што адбылося ў нашай краіне, і мы памятаем аб тым, што ўсе правы, якія дэкляраваныя Ўсеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека, усе гэтыя правы чалавека парушаюцца, і таму мы сёньня тут. Спадзяемся, што тыя людзі, якія побач з намі, таксама памятаюць аб гэтым. І мы таксама верым у тое, што людзі, якія праяжджаюць міма, праходзяць міма, якія глядзяць на нас, яны таксама ўспамінаюць пра свае правы і пра тое, што ня ўсё добра ў нашай краіне. Некаторыя гавораць, што гэта яшчэ адна акцыя апазыцыі. Гэта ня так. Мы не апазыцыя, мы дэмакратычная сіла, апазыцыя – гэта Лукашэнка і яго атачэньне, яны зьяўляюцца апазыцыяй у сваёй краіне свайму народу.

Тая праблема, якая прывяла мяне ў праваабарончую дзейнасьць - гэта права на жыцьцё, і вось гэтае права на жыцьцё, яно неабыякавае ніводнаму чалавеку на Зямлі. Тое, што сёньня мы стаім на плошчы, я думаю, зразумела ўсім без вынятку людзям, якія жывуць у гэтай краіне і ў любой іншай краіне, бо права на жыцьцё - гэта права, пра якое разумеюць усе. На жаль, людзі зьвяртаюць на гэтыя правы ўвагу толькі тады, калі гэтыя правы парушаныя”.

Многія кіроўцы сыгналяць на знак салідарнасьці з удзельнікамі сёньняшняй акцыі "Мы памятаем".


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.