news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2003
 
ГАДАВІНУ ПРЫНЯЦЬЦЯ ЎСЕАГУЛЬНАЙ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў ВІЦЕБСКУ АДЗНАЧЫЛІ ПІКЕТАМ
Прадстаўнікі розных палітычных партыяў выйшлі а 17-й гадзіне на цэнтральную вуліцу Леніна. Каля Летняга амфітэатру ў Віцебску стаяць людзі са сьвечкамі ды партрэтамі зьніклых беларускіх грамадзянаў.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Гэткую форму правядзеньня акцыі прапанавала віцебская гарадзкая арганізацыя АГП, і да гэтае ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі Партыі БНФ, сацыял-дэмакраты з "Народнай Грамады", і проста падыходзяць грамадзяне, якім цікава, што здарылася з гэтымі людзьмі, што за дзень сёньня адзначаецца. Увогуле зараз у ланцугу стаяць каля трох дзясяткаў віцеблянаў. Вельмі шмат мінакоў зьвяртае ўвагу на гэтую незвычайную акцыю, бо ўжо сьцямнела, і сьвечкі ў руках удзельнікаў прыцягваюць увагу здалёк. Яшчэ ўдзельнікі акцыі раздаюць улёткі, падрыхтаваныя прадстаўнікамі розных палітычных партыяў. Вельмі шмат мінакоў распытваюць пра лёсы зьніклых – Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага.

На ўдзельнікаў сёньняшняй акцыі ўжо зьвярнулі ўвагу прадстаўніікі аховы парадку. Віцебскія міліцыянты ўжо падышлі да прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў з "Народнае Грамады" і запыталіся, што тут адбываецца. Пакуль абыходзіцца без затрыманьняў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.