news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


30 Сьнежня 2002
 
Міліцыянты захапілі праваслаўны храм у Ружанах
Сілавую акцыю супраць праваслаўных вернікаў мястэчка Ружаны правялі ўлады Пружанскага раёну Берасьцейшчыны. Пры дапамозе аддзелу міліцыі там быў захоплены мясцовы Сьвята-Петрапаўлаўскі храм. У сутычцы пацярпелі некаторыя вернікі, што баранілі царкву.

 
Альгерд Невяроўскі, Менск
 
У пятніцу ў Ружаны прыехалі раённыя чыноўнікі й сьвятары зь Берасьцейскай эпархіяльнай управы ў суправаджэньні 15 міліцыянтаў. Чыноўнікі заявілі вернікам, якія сабраліся на царкоўным дзядзінцы, што маюць намер зламаць замкі й пусьціць у храм новага настаяцеля — айца Аляксандра Сеня. Людзі заявілі, што гэтага сьвятара ў сваім прыходзе бачыць ня хочуць. Тады міліцыянты атачылі вернікаў і пачалі ламаць замкі. Распавядае верніца Сьцепаніда Ксянджук:

(Ксянджук: ) “Людзі моцна крычалі. Адна жанчына падыйшла да таго чалавека, што ламаў замкі. Міліцыянт яе ледзь не сьпіхнуў з вышыні. Яны нас абкружылі ды зьдзекваліся. Мы былі ў шоку”.

Замкі аказаліся моцнымі й былі зламаныя толькі праз колькі гадзінаў.

Канфлікт паміж ружанскімі вернікамі й царкоўнымі ўладамі цягнецца з сакавіка, калі ў Ружаны прыехаў новы сьвятар — айцец Мікалай Карэнчук. Гэты настаяцель абвінаваціў свайго папярэдніка ў крадзяжы царкоўных каштоўнасьцяў і напісаў адпаваедныяя заявы ў Берасьцейскую эпархіяльную ўправу ды абласную пракуратуру.

Але пракуратура праводзіць расьледваньне ня стала, а царкоўныя ўлады зьнялі айца Карэнчука з пасады настаяцеля ды адправілі ў кадравы рэзэрв. Сьвятар аднак Ружаны не пакінуў, бо ня меў дзе жыць.

Тым часам Берасьцейскі япіскап Сафрон прызначыў у Ружаны іншага сьвятара — айца Аляксандра Сеня. Вернікі не давяралі гэтаму сьвятару й патрабавалі вярнуць айца Карэнчука. У ягоную падтрымку было сабрана й падана ў Сынод Беларускага экзархату каля 2 тысячаў подпісаў вернікаў.

Гаворыць айцец Карэнчук:

(а.Карэнчук: ) “Зь людзьмі ня лічацца. Усе жывуць толькі пад адным эпархіяльным дахам — гэта “кармушка”. І паспрабуй толькі што скажы. Пісалі й Лукашэнку — аніякай рэакцыі. Усё спускалі на Камітэт у справах рэлігіяў, камітэт — адсылаў у Берасьце, ну а тут усё “мікшавалася”. Людзі згубілі веру як у мясцовую ўладу, гэтак і ў духоўную”.

Айцу Карэнчуку цяпер забаронена служыць, а Сынод Экзархату папярэдзіў сьвятара, што калі той не падпарадкуецца царкоўным уладам, то будзе пазбаўлены сану.

Сакратар Берасьцейскай эпархіяльнай управы айцец Пётра Рамановіч лічыць, што сілавая акцыя ў Ружанах была адзіным магчымым выйсьцем:

(а.Рамановіч: ) “Гэтае рашэньне прынялі ўлады. Таму што канфлікт працягваецца каля сямі месяцаў. Мы хацелі ўсё вырашыць мірна, але гэтыя людзі не царкоўныя. Храм захапілі, свае ўмовы дыктавалі. Пружанскім раённым выканкамам было прынятае рашэньне адкрыць храм. Мы яго адчынілі й цяпер там адбываюцца Багаслужбы”.

Ружанскія вернікі саступаць уладам не зьбіраюцца. У чацьвер яны спрабавалі сустрэцца з кіраўніком Берасьцейскай вобласьці Васілём Даўгалёвым, але той іх не прыняў. Пасьля навагодніх сьвятаў яны зьбіраюцца прыехаць у Менск, каб патрабаваць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.