news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


30 Сьнежня 2002
 
ЦІ КЛАПОЦІЦЦА БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДЗТВА ПРА ІНВАЛІДАЎ?
Нягледзячы на закон у абарону інвалідаў, правы гэтай часткі грамадзтва паўсюль парушаюцца, - сьцьвярджае старшыня менскага таварыства інвалідаў Мікалай Сьвешнікаў
 
Алег Грузьдзіловіч, Менск
 
(Сьвешнікаў: ) “Любы час для інваліда цяжкі. Што, ён сёньня можа лёгка зайсьці ў аптэку ці ў тэатар? Той жа “Палац рэспублікі”, новабудоўля, а для інвалідаў не прыстасаваны. Ці ўзяць новы вакзал – тое самае. Паспрабуйце вы, здаровы чалавек, сесьці з пэрона ў вагон – немагчыма, бо паміж пэронам і вагонам яміна даўжынёй 40 сантымэтраў”.

Гэтаксама паміж інвалідамі і ўсім грамадзтвам ляжыць глыбокая яміна, якую цяжка, а часцяком і немагчыма пераадоліць, лічыць Мікалай Сьвешнікаў, старшыня менскага таварыства інвалідаў. Сам ён інвалід зь дзяцінства і можа параўнаць, як ставіліся да інвалідаў раней і цяпер.

Паводле Мікалая Сьвешнікава, істотных зьменаў да лепшага не адбылося, хаця цяпер становішча інваліда ў грамадзтве рэгулюе адпаведны закон, чаго за савецкім часам не было. Аднак гэты закон даволі часта не спрацоўвае, а што да эканамічнай незалежнасьці , якая заўсёды зьяўляецца лепшым падмуркам правоў чалавека, то ў беларускіх паўрынкавых умовах эканамічнае становішча інвалідаў значна пагоршылася. Вытворчым фірмам пры таварыстве інвалідаў без прывілеяў вельмі цяжка канкураваць са звычайнымі фірмамі, а прывілеі гэтыя не такія істотныя, каб значна палепшыць становішча. Аднак і такіх фірмаў, якія ледзьве трымаюцца, адзінкі, а ўсяго ў Беларусі 410 тысяч інвалідаў. Зразумела, што працаздольныя частка інвалідаў можа разлічваць на працу ў асноўным на звычайных дзяржаўных прадпрыемствах. Але праблема ў тым, што цяпер, калі ў дзяржсэктары ідуць вялікія скарачэньні, інвалідаў на працу ўвогуле амаль не бяруць.

(Сьвешнікаў: ) “Мы працуем сумесна з раённымі цэнтрамі занятасьці. Накіроўваем туды інваліда, яны яго адпраўляюць на прадпрыемства, а там раптам кажуць, што інвалід з такой прафэсіяй ужо непатрэбны. Вось нядаўна накіроўвалі бухгальтараў з вышэйшай адукацыяй, са стажам працы, а ім адказалі , што патрэбныя токары, а не бухгальтары”.

Мікалай Сьвешнікаў лічыць падобныя выпадкі тыповай дыскрымінацыяй і кажа, што сродкаў, каб абараніць правы інвалідаў ад такой дыскрымінацыі, вельмі мала. Нават калі кіраўнікоў прадпрыемстваў выклікаюць да начальства, яны працягваюць хлусіць і даказаць гэтую хлусьню вельмі цяжка. Яшчэ больш складана абараніць права інваліда ўладкавацца на прыватнае прадпрыемства, бо ніякае пакараньне ў такіх выпадках не прадугледжанае. На думку спадарна Сьвешнікава, парушальнікаў правоў інвалідаў трэба хаця б абкладваць грашовымі штрафамі. А пакуль мы маем тое, што маем – шмат хто з працаздольных інвалідаў ня можа знайсьці працу і лёсы гэтых людзей часта складваюцца вельмі драматычна.

Падобную гісторыю распавядзе наш менскі карэспандэнт Віталь Сямашка:

(Сямашка: ) “Галоўнай дзеючай асобе гэтай крымінальнай справы - менчуку Сяргею Жукоўскаму – празь месяц зь нечым павінна споўніцца 38. "Калі не закатуюць да сьмерці",– бяз гумару кажа ён. Сяргей вось ужо 8 гадоў мае паразу на нэрвовыя аканечнасьці, з-за чаго бывае немагчыма рухацца, шмат іншых хваробаў. Бадай з-за іх абвастрэньння 2 гады таму яму неяк не ўдалося своечасова заплаціць алімэнты. Сума запазычанасьці 7 тысячаў беларускіх рублёў судовай выканаўцы Першамайскага раёну спадарыні Ляшук падалася настолькі фантастычнай, што яна ініцыявала ўзбуджэньнне крымінальнай справы па 174-м артыкуле Крымінальнага кодэксу – “ухіленьнне ад выплаты алімэнтаў”. Аднак сапраўдная фантастыка пачалася далей. Распавядае Сяргей Жукоўскі.

(Жукоўскі: ) "Я атрымаў напраўленьне ў Рэспубліканскі цэнтр прафіляктыкі інваліднасьці, у мяне кружылася галава і я фізычна ня змог да яго даехаць. Аднак уначы мяне схапілі міліцыянты на чале з інспэктарам Назаруком, у адных трусах і майцы, босага ўцягнулі ў Першамайскі РАЎС, дзе кінулі на бэтонную падлогу. Я ўсю ноч там праляжаў, а 12 верасьня мяне распранутага й басога перавезьлі ў следчы ізалятар № 1, так званую Валадарку..."

Гэтым часам інспэктар Першамайскага РАЎС Назарук застаўся сам-насам з маці Сяргея Галінай Сяргеяўнай. Паводле яе, той помсьціў ёй за пададзеныя скаргі.

(Жукоўская: ) "Калі нарад міліцыі ўнёс майго сына, участковы Назарук пачаў мяне зьбіваць і лаяцца: “Вось табе, каб ведала як далей скардзіцца.” Кідаў па кватэры як мячык, біў у жывот нагой, галавой аб сьцяну. А каб ня здолела выклікаць хуткую дапамогу, абарваў тэлефон . Ён яшчэ выцягнуў мяне ў калідор, стукнуў галавой аб сьцяну і хацеў спусьціць зь лесвіцы.У гэты момант выбегла суседка, тады ён мяне кінуў і зьбег..."

Спадарыня Жукоўская зьняла пабоі і паспрабавала ўзбудзіць крымінальную справу, але атрымала адмову за подпісам сьледчага пракуратуры Першамайскага раёну Патарайкіна. Пракуратура паверыла участковаму Назаруку, які сьцвярджаў, што не ужываў незаконна супроць жанчыны сілы.

Тым часам сын Сяргей цягам справы двойчы у літаральным сэнсе адляжаў за кратамі. Чаму?

(Жукоўскі: ) "Аказваецца, уся мая віна у тым, што, паводле меркаваньня праваахоўных ворганаў, я вёў антыграмадзкі лад жыцьцця і хаваўся ад іх на лячэньні ў 5 клінічнай бальніцы, у 19 паліклініцы, што пацьцверджана ўсімі мэдычнымі дакумэнтамі.."

Між тым крымінальны перасьлед інваліда быў небяспечным і для міліцыянтаў, дзеяньні якіх таксама правяраюць. Магчыма, таму днямі было ініцыявана чарговае мэдычнае абазнаньне стану здароўя Сяргея Жукоўскага. Вось так яно пачалося.

(Жукоўскі: ) "Першае пытаньне, якое мне задалі члены так званага кансыліюму было такое: а чаму Вамі цікавяцца праваахоўныя ворганы?"

У выніку пастаўленыя месяцам раней гэтымі ж лекарамі дыягназы хваробаў былі замененыя ў паперах на рэмісіі ад іх. А значыць, Сяргею Жукоўскаму пагражае 2 гады зьняволеньня. Сёньня ён кажа:

(Жукоўскі: ) "У дадзеным становішчы мне зусім ня хочацца заставацца грамадзянінам гэтай дзяржавы ў далейшым..."

Гэтак лічыць жыхар Менску інвалід Сяргей Жукоўскі. Але мой сёньняшні суразмоўца, старшыня менскага таварыства інвалідаў Мікалай Сьвешнікаў заклікае яго і ўсіх інвалідаў, хто аказаўся у цяжкім жыцьцёвым становішчы, не адчайвацца і запрашае далучыцца да таварыства інвалідаў. На сваім асабістым прыкладзе Мікалай Сьвешнікаў пераканаўся, што супольна усё ж магчыма вырашыць некаторыя праблемы, якія ёсьць у беларускіх інвалідаў .

Напрыканцы нагадаю пра чорны каляндар нашай праваабарончай праграмы. Сёньня мы адзначаем, што мінула ўжо больш за 900 дзён як зьнік Зьміцер Завадзкі, ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі мінула 1330 дзён. Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага шукаюць ужо 1198 дзён. Мінулы тыдзень не прынёс ніякіх новых зьвестак пра лёсы зьніклых беларускіх апазыцыянэраў.



archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.