news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


23 Сьнежня 2002
 
РАСЕЙСКІЯ МУСУЛЬМАНЕ РОБЯЦЦА МІШЭНЬНЮ
Чачэнскія партызаны, якія ў кастрычніку захапілі маскоўскі тэатар і ў якасьці закладнікаў 800 чалавек, відавочна, зрабілі мядзьведжую паслугу цалкам нявінным людзям. Тэракт ня толькі стаў аргумэнтам расейскай улады на карысьць сілавой разьвязкі чачэнскага канфлікту, але і ўзмацніў антыісламскія настроі ў Расеі. У сёньняшнім нумары амэрыканскай газэты “Washington Post” зьмешчаны артыкул пад загалоўкам “Расейскія мусульмане робяцца мішэньню”.
 
Кастусь Бандарук, Прага
 
У Расеі прыблізна 20 мільёнаў мусульманаў. Яны зьяўляюцца найбольшай і самай ўплывовай меншасьцю ў краіне, – нагадвае “Washington Post”. Як і праваслаўе, іслам мае ў Расеі доўгія традыцыі. У параўнаньні да 1970-х гадоў праграмнага атэізму, за апошняе дзясяцігодзьдзе іслам перажывае бурнае адраджэньне. Паводле газэты, менавіта гэта, цалкам незалежна ад вайны ў Чачэніі і тэрактаў 11 верасьня, насьцярожвае многіх расейцаў. Пасьля захопу закладнікаў ў Маскве міліцыя пачала затрымліваць мусульманаў, канфіскоўвае пашпарты і высылае з краіны. На рынках азіяцкіх гандляроў атакуюць расейскія скінгеды, а міліцыя нахабна абкладае іх вялікімі кантрыбуцыямі ў замен на дазвол застацца ў Расеі, – піша “Washington Post”.

“Тэракты толькі ўмацавалі антыісламскія настроі ў тае часткі расейскага грамадзтва, якая і да таго варожа ставілася да ісламу. Зараз яны лічыць гэтую рэлігію ідэалёгіяй тэрарызму”, – кажа прафэсар маскоўскага Інстытуту ўсходніх дасьледаваньняў Робэрт Ланда. “Як і ў сталінскія часы, мы лічымся “падазронымі” толькі таму, што ходзім ў мячэт”, – заявіў журналіст з Арэнбурскай вобласьці Фарыд Нагуманаў. Яго выкінулі з працы за тое, што ён супраціўляўся пабудове праваслаўнага храму побач з ісламскімі могілкамі.

Паводле “Washington Post”, у Расеі сынонімам ісламскага экстрэмізму і фанатызму стаў “вахабізм”. Гэта абурае лідэраў расейскіх мусульманаў.

Справа ў тым, што вахабітамі ў Расеі сталі называць чачэнскіх партызанаў, і на хвалі барацьбы з вахабізмам міліцыя і сілы бясьпекі канфіскуюць любую ісламскую літаратуру, улучна з Каранам. “Чаму тэрарыстаў не назваць проста тэрарыстамі? Ці ж нехта называе ірляндзкіх тэрарыстаў хрысьціянамі?” – задаецца пытаньнем муфцій азіяцкай часткі Расеі Нафігула Ашыраў.

Насамрэч вахабізм зьяўляецца рэфармаванай формай ісламу, што ў хрысьціянстве адпавядае прыблізна лютэранству. Аднак “вахабітамі” абзываюць адзін аднаго таксама лідэры расейскіх мусульманаў: Талгат Таджгудзін і Равіл Гайнутдзін, якія даўжэйшы час спаборнічаюць паміж сабою. Таджгудзін лічыць, што ў Расеі 100 тысячаў вахабітаў і што ім спрыяе ягоны канкурэнт . Затое Гайнутдзін паказвае здымак Таджгудзіна побач з братам Асамы Бін Лядэна і кажа, што той атрымлівае фінансаваньне ад вахабітаў з-за мяжы.

“Зараз жыць тут мусульманам стала вельмі цяжка”, – кажа імам Якуб Вальюлін, які баспасьпяхова спрабуе пабудаваць у маскоўскай вобласьці мячэт. Каб атрымаць дазвол, ён павінен адказаць на такія пытаньні: ці будзе ў мячэце перахоўвацца зброя? ці будуць у ім абвучаць тэрарызму? Паводле Вальюліна, месца традыцыйнага антысэмітызму ў Расеі цяпер заняў антыісламізм. Часткова спрыяе гэтаму і сам прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. Праўда, афіцыйна ён заяўляе, што іслам нельга атаесамляць з тэрарызмам, але іншым разам кажа, што вайна ў Чачэніі ёсьць часткай вайны паміж хрысьціянствам і ісламам, – піша амэрыканская газэта “Washington Post” у артыкуле “ Расейскія мусульмане становяцца мішэньню”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.