news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


20 Сьнежня 2002
 
“ПУЦIН ХОЧА СТВАРЫЦЬ УРАЖАНЬНЕ, ШТО Ў ЧАЧЭНII НАРМАЛIЗУЕЦЦА ЖЫЦЬЦЁ”
І дзеля гэтага яму трэба прымусiць уцекачоў з Чачэніі вярнуцца дахаты. Сытуацыя ў Чачэнii апошнiмi днямi стала зноў адной з асноўных тэмаў заходняй прэсы.
 
Вячаслаў Ракiцкi, Прага
 
Падзеi вакол Чачэнii апошнiм часам разьвiваюцца iмклiва. Але надзвычай супярэчлiва. А па сутнасьцi, безвынiкова для Масквы i трагiчна для чачэнцаў. Заходняя прэса адзначае, што Ўладзiмер Пуцiн хоча стварыць уражаньне, што ў Чачэнii аднаўляецца звычайнае жыцьцё. Таму, – пiша брытанская “Guardian”, – Крэмль адрынуў аўторкавы заклiк парлямэнту абвесьцiць надзвычайнае становiшча ў гэтай рэспублiцы. Таму прызначаны рэфэрэндум аб чачэнскай канстытуцыi. Газэта “Washington Post” у рэдакцыйным артыкуле пiша, што “аптымiсты ў Маскве i Вашынгтоне меркавалi, што трагедыя ў маскоўскiм тэатры, якi быў захоплены чачэнскiмi экстрэмiстамi, прымусiць Расею шукаць палiтычныя шляхi ўрэгуляваньня канфлiкту, у якiм яна ня можа перамагчы”. Такая верагоднасьць ёсьць, але пакуль прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн толькi зрабiў болей жорсткiмi свае мэтады, а жыцьцё чачэнскага народу стала яшчэ больш цяжкiм.

Зрэшты, падчас апошняга тэлекантактаваньня з расейцамi Пуцiн чарговым разам расчараваў тых, хто чакаў усё ж ад Масквы палiтычных захадаў у разьвязаньнi канфлiкту, заявiўшы, што перамовы з прадстаўнiкамi чачэнскiх сэпаратыстаў немагчымыя. Ягоны аргумэнт – аналягiчныя перамовы ў 1996 годзе прывялi да нарастаньня агрэсii.

Паводле дадзеных мiжнародных гуманiтарных арганiзацыяў, на тэрыторыi Інгушэтыi знаходзяцца каля 110 тысячаў чачэнцаў. Зь iз каля 20 тысячаў жывуць у намётах у лягерах уцекачоў. І вось цяпер, калi пачалася зiма, Масква спрабуе iх пазбавiць i гэтага жытла. Так лiчаць праваабаронцы. Крэмль цьвердзiць, што яны вяртаюцца на радзiму дабраахвотна. “Washington Post” нагадвае, як у лiстападзе сябра камiсii Пуцiна ў правох чалавека Людмiла Аляксеева сьмела сказала прэзыдэнту, што гэта “хлусьня”. Тыя спосабы, з дапамогай якiх прымушаюць людзей пакiдаць лягеры, а гэта i пастаянныя пагрозы адключыць сьвятло i газ, хоць тэмпэратура нiжэйшая за нуль градусаў, выклiкалi шматлiкiя пратэсты, улучна з заявай адмiнiстрацыi Буша. Заходняя прэса папярэджвае ўсьлед за праваабаронцамi, што гэта можа скончыцца гуманiтарнай катстрофай.

“Washington Post” пiша, што “Пуцiн хоча стварыць уражаньне, што ў Чачэнii нармалiзуецца жыцьцё, а дзеля гэтага яму трэба прымусiць уцекачоў вярнуцца дахаты. Аднак, нягледзячы на цьверджаньнi Масквы, вайна ў рэгiёне ня скончылася, i бальшыня ўцекачоў аддае перавагу хоць нейкаму, але жыцьцю ў лягерах. Прымусiць iх вярнуцца – значыць парушыць мiжнародныя законы. Гэта стане, на думку газэты, чарговай паразай Пуцiна, якi беспасьпяхова стараецца прымусiць Чачэнiю прызнаць расейскае ўладараньне.

У сераду ўвечары прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн вызвалiў ад пасады камандуючага войскамi Паўночна-Каўказкай ваеннай акругi генэрал-палкоўнiка Генадзя Трошава, якi кiраваў ваеннай апэрацыяй у Чачэнii. Газэты зьвяртаюць увагу на непадпарадкаваньне Трошава загаду мiнiстра абароны ачолiць Сiбiрскую ваенную акругу i пiшуць, што гэты бунт здарыўся акурат тады, калi расейскi ўрад адчувае глыбокую расчараванасьць ходам вайны. На думку “Washington Post”, звальненьне генэрала цалкам магчыма зьвязаць i зь ягонымi палiтычнымi амбiцыямi. Газэта тут цытуе дэпутата Дзярждумы ад Чачэнii Аслаханава, якi выказаў меркаваньне, што Трошаў ( а ён нарадзiўся ў Грозным) можа выставiць сваю кандыдатуру на прэзыдэнта Чачэнii. “Guardian” жа зьвязвае адстаўку з тым, што якраз Трошаў стаў перашкодай на шляху Крамля, якi спрабуе паказаць сябе прыхiльнiкам замiрэньня i лiбэральнага падыходу да вырашэньня чачэнскай праблемы. А ўзброеныя сiлы, якiя маюць фiнансавую i палiтычную карысьць з канфлiкту, у сваёй бальшынi выступаюць супраць такога падыходу.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.