news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Сьнежня 2002
 
РАДА ЭЎРОПЫ ЗАПРАПАНУЕ ЛУКАШЭНКУ АБВЕСЬЦІЦЬ АМНІСТЫЮ ЖУРНАЛІСТАМ МАРКЕВІЧУ, МАЖЭЙКУ, ІВАШКЕВІЧУ
Учора, калі Віктар Івашкевіч выпраўляўся зь Менску ў Баранавічы, у Парыжы пра лёс гэтага асуджанага журналіста гаварыў Вацлаў Станкевіч, дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Дэпутат літоўскага сэйму Станкевіч рабіў свой даклад на паседжаньні Камітэту правоў чалавека. Сёньня нам удалося зьвязацца са спадаром Станкевічам у Амстэрдаме, па яго дарозе ў Вільню, і больш падрабязна распытаць пра згаданае выступленьне і наступныя захады.
 
Алена Ціхановіч, Прага
 
(Станкевіч: ) “Учора я вярнуў увагу свайго камітэту на тое, што цяпер вельмі інтэнсіўна афіцыйная ўлада, афіцыйны Менск распраўляецца са сродкамі масавай інфармацыі, з журналістамі, і гэта сьведчыць аб тым, што парушаюцца правы чалавека. Напрыклад, падзеі з Маркевічам, Мажэйкам, Івашкевічам, закрыцьцём некаторых незалежных газэт. І гэта ўсё афіцыйны Менск робіць, каб кантраляваць сытуацыю перад выбарамі ў мясцовыя саветы ў Беларусі. Вось гэта быў галоўны акцэнт, аб чым я гаварыў учора ў Парыжы на паседжаньні Камітэту правоў чалавека”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці прыняў Камітэт нейкае рашэньне – як дзейнічаць? Вядома, што вы прапанавалі прыняць адмысловую рэзалюцыю і зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць зробленыя нейкія захады ў гэтым кірунку?”

(Станкевіч: ) “Так, будуць. Ведаеце, я ўчора толькі выказаў свой погляд на гэтую справу, запрапанаваў, каб была прынятая такая рэзалюцыя ці дэклярацыя, і Камітэт згадзіўся з гэтым, але Камітэт хоча, каб такая дэклярацыя была шырэйшая, і цяпер гэтая прапанова перасылаецца ў Страсбур, у бюро Рады Эўропы, і бюро Рады Эўропы павінна пацьвердзіць гэтую прапанову, і тады яна будзе гучаць ня толькі ад імя Камітэту правоў чалавека, але ад усёй Рады Эўропы. Так што я спадзяюся, што мы давядзем гэтую працу да лягічнага канца і такая дэклярацыя на пачатку наступнага месяца будзе ў Менску”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці будзе ў гэтай дэклярацыі патрабаваньне амністыі асуджаным журналістам?

(Станкевіч: ) “Так, я запрапанаваў асобным пунктам зьвярнуць увагу сп. Лукашэнкі на тое, што Рада Эўропы не талеруе такі погляд на сродкі масавай інфармацыі, што гэта непрымальны для дэмакратычных краінаў. Наступны пункт – прапанова была мая, цяпер яна перасланая ў Раду Эўропы – патрабаваньне, каб як мага хутчэй былі амніставаныя журналісты Маркевіч, Мажэйка, Івашкевіч”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.