news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2002
 
ПЯЦЬ ВІЦЕБСКІХ ПІКЕТАЎ ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
Апоўдні каля віцебскага амфітэатру прайшла акцыя да Міжнароднага дня правоў чалавека. Сямёра пікетоўцаў, сярод якіх была маці зьніклага 11 месяцаў таму кіраўніка моладзевага цэнтру “Контур” Юрася Корбана, патрабавалі ад уладаў праўдзівых зьвестак пра лёс зьніклых беларускіх грамадзянаў.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
“Чаму ў Беларусі зьнікаюць палітыкі?” — гэтае пытаньне ўдзельнікі несанкцыянаванага пікету задавалі ўсім віцебскім мінакам. Большасьць віцяблянаў зышлася на думцы, што зьніклыя Захаранка, Ганчар, Красоўскі ды Завадзкі нечым заміналі цяперашняй дзяржаўнай уладзе, а, магчыма, і асабіста Аляксандру Лукашэнку.

З асаблівым спачуваньнем людзі паставіліся да Ніны Корбан, якая прыйшла на гэты пікет, каб яшчэ раз запытацца ў сьледчых органаў пра лёс свайго зьніклага сына Юрася, сябра БНФ “Адраджэньне” ды кіраўніка моладзевага цэнтру “Контур”. Сьледзтва па справе зьніклага 19 студзеня гэтага году Юрася Корбана было прыпыненае ў красавіку з-за адсутнасьці зьвестак, і дагэтуль пра ягоны далейшы лёс нічога невядома.

Міліцыянты з Кастрычніцкага райаддзелу памкнуліся былі затрымаць удзельнікаў пікету, аднак пікетоўцы на чале з кіраўніком віцебскай філіі праваабарончага цэнтру “Вясна” Міхасём Паўлавым не пагадзіліся сесьці ў міліцэйскую машыну, каб паехаць у пастарунак. І, як было заплянавана, пікет скончыўся роўна праз гадзіну.

А сёньня ўвечары ў Віцебску адбыліся яшчэ чатыры акцыі тутэйшых апазыцыянэраў: а 17-й гадзіне ў мікрараёне “Поўдзень-7”прайшлі адразу тры пікеты прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, і а 18-й гадзіне на Прывакзальнай плошчы адбылася акцыя сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад лёзунгам “Хочам ведаць праўду”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.