news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Сьнежня 2002
 
ВАТЫКАН: БЕЛАРУСЬ ПРЫНЯЛА АДЗІН З НАЙБОЛЬШ АБМЕЖАВАЛЬНЫХ ЗАКОНАЎ АБ РЭЛІГІІ Ў СЬВЕЦЕ
Ватыкан асудзіў парушэньні рэлігійных правоў у Беларусі. Паводле архібіскупа Жан-Луі Тарана, ватыканскага сакратара ў справе дачыненьняў зь іншымі дзяржавамі, Беларусь прыняла адзін з найбольш абмежавальных законаў аб рэлігіі ў сьвеце.
 
Юры Сьвірко, Прага
 
“Гэткае стаўленьне, якое часта прымаецца суб’ектыўна, азначае, што ня вераць рэлігійнай рэальнасьці, ігнаруюць ролю рэлігіяў у грамадзянскай супольнасьцю, парушаюць добраахвотна ўзятыя міжнародныя забавязаньні й дыскрымінуюць вернікаў”, – заявіў архібіскуп Жан-Луі Таран падчас нарады міністраў замежных справаў АБСЭ ў Порту.

“Калі, з гістарычных прычынаў, канфэсія атрымлівае большасьць і прызнаюцца некаторыя яе правы й прывілеі, гэта ня можа адбывацца праз страты фундамэнтальных свабодаў для іншых канфэсіяў, якія прысутнічаюць на нацыянальнай тэрыторыі”, – сказаў архібіскуп і дадаў: “Гэта адбываецца, напрыклад, калі царква патрабуе манаполіі на рэлігійнае жыцьцё на нацыянальнай тэрыторыі й зьвяртаецца па дзяржаўную падтрымку для лепшага забясьпечаньня гэтага”.

Такім чынам, паводле Жан-Луі Тарана, “пасьлядоўнікі іншых рэлігіяў могуць стаць ахвярамі нецярпімай дыскрымінацыі, якую прасоўвае закон, а таксама ставіцца пад пагрозу свабода вервызнаньня грамадзян, якія маюць права зьмяняць сваю рэлігію альбо ня мець ніякай”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.