| ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ АДЗНАЧЫЛІ СУСЬВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА | 
		
		
		
		
		
		
		| 
		Прадстаўнікі арганізацыі Маладзёвы хрысціянска-сацыяльны саюз наведалі самыя шматлюдныя месцы Магілёва і найперш рынкі горада. Там яны распаўсюдзілі праваабарончыя бюлетэні і адмысловы выпуск газэты “Дэ-факта”.
		 |   
		 | 
		
		
		
		| 
		 
		 | 
		
		
		
		| Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў                                                                                                                                                                            | 
		
		
		
		| 
		 
		 | 
		
		
		
		У гэтым нумары “Дэ-факта” жыхары гораду маглі прачытаць пра зьніклых палітыкаў і пазнаёміцца з праграмнымі матэрыяламі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Зьместам і выдаўцамі газэты таксама зацікавіліся міліцыянты. Яны на нейкі час затрымалі двух распаўсюднікаў і папрасілі адказаць на шэраг пытаньняў, пасьля чаго перапісалі іх прозьвішчы і вызвалілі.
 
 Тым часам цэнтральная бібліятэка Бабруйска і бабруйскія школы запрасілі да сябе старшыню бабруйскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Яўгена Чапурышкіна і некалькі яго аднадумцаў. Яны распавялі вучням і наведнікам бібліятэкі пра Ўсеагульную Дэклярацыю правоў чалавека і мэханізмы абароны гэтых правоў. Як адзначыў спадар Чапурышкін, іх уважліва слухалі і задалі шмат пытаньняў на правабарончыя тэмы. | 
		
		
		
		
		
		
  
		 
		 |