|   | 
		
		
		
		
		| СВАЯКІ ЗЬНІКЛЫХ ПАЛІТЫКАЎ ЗЬВЯРТАЮЦЦА ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ | 
		  
		
		
		
		
		
		| 
		Сваякі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага заклікаюць ўсіх, хто іх ведаў, сабрацца 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Менску.
		 |   
		 | 
		 
		
		
		| 
		 
		 | 
		 
		
		
		| Алег Грузьдзіловіч, Менск                                                                                                                                                                                | 
		 
		
		
		| 
		 
		 | 
		 
		
		
		У гэты дзень у сьвеце будзе адзначацца Дзень правоў чалавека, і сваякі зьніклых прапануюць разам абмеркаваць, як засьцерагчы беларускія сем’і ад падобнай бяды.
 
 “Нельга бясконца баяцца і маўчаць. У 1999 годзе бяда прыйшла да нас, заўтра яна можа пастукацца ў вашыя дзьверы”, — папярэджваюць Ульяна Захаранка, Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Вольга і Сьвятлана Завадзкія. Сустрэча зь імі адбудзецца а 12-й гадзіне 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы. | 
		 
		
		
		
		
		
  
		 
		 | 
		 
		
		 
		 | 
		
		  | 
		
		  |