| |
| НЯМЕЦКІЯ ЧЫНОЎНІКІ ПАЦЬВЕРДЗІЛІ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА ВІЛУ ШЭВАРДНАДЗЭ |
|
Урад нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю адносна набыцьця Эдуардам Шэварднадзэ вілы ў Нямеччыне за 11 мільёнаў эўра.
|
|
|
|
| Ул. інф. |
|
|
Паводле адказнага чыноўніка Міністэрства ўнутраных справаў гэтай федэральнай зямлі, Эдуард Шэварднадзэ сапраўды набыў вілу ў адным з самых дарагіх нямецкіх курортаў Бадэн-Бадэне.
Жылая плошча вілы складае 900 квадратных мэтраў, плошча прысядзібнага ўчастку – 3 гектары, а агульны кошт віллы роўны 11 мільёнам эўра. Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі сёньня вядучыя нямецкія інфармацыйныя агенцыі.
Паводле нямецкіх інфармацыйных крыніцаў, Шэварднадзэ ўсё яшчэ знаходзіцца ў Грузіі, аднак ягоны пераезд у Нямеччыну магчымы ў хуткім часе.
За некалькі дзён да сваёй адстаўкі Шэварднадзэ і ягонае атачэньне абверглі інфармацыю адносна набыцьця вілы ў Бадэн-Бадэне, зьмешчаную ў некаторых нямецкіх выданьнях. |
|
|
|
 |