news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


21 Лістапада 2003
 
УКРАІНА ВЫПЛАЦІЦЬ 7.5 МІЛЬЁНАЎ ДАЛЯРАЎ СЕМ’ЯМ АХВЯРАЎ СА ЗЬБІТАГА САМАЛЁТУ
Ізраіль і Ўкраіна падпісалі пагадненьне аб кампэнсацыях сем’ям загінулых на самалёце, зьбітым украінскай ракетай. Сваякі 40 загінулых ізраільцаў атрымаюць агулам сем з паловай мільёнаў даляраў. Падобныя ж перамовы аб кампэнсацыі Ўкраіна вядзе з Расеяй, чые грамадзяне таксама былі сярод ахвяраў.
 
Аляксей Знаткевіч, Прага
 
Два гады таму падчас украінскіх вайсковых вучэньняў, ракета патрапіла ў расейскі самалёт “Ту-154”, які ляцеў над Чорным морам з Ізраілю ў Навасібірск. Усё 78 чалавек на борце самалёта – грамадзяне Ізраілю і Расеі – загінулі. Большасьць ахвяраў былі нядаўнія эмігранты з Расеі ў Ізраіль.

Пасьля доўгіх перамоваў Ізраіль дамовіўся з Украінай, што сваякі 40 загінулых ізраільскіх грамадзянаў атрымаюць ад украінскага ўраду сем з паловай мільёнаў даляраў кампэнсацыі. Гэта прыкладна 200 тысячаў на кожнага загінулага.

Многія сваякі пацярпелых раней падалі ў суды, патрабуючы кампэнсацыі. Судовыя працэсы пакуль працягваюцца. Ізраільскі міністар юстыцыі Ёзэф Лапід паведаміў украінскай газэце “Сегодня”, што калі нехта са сваякоў адмовіцца ад кампэнсацыі, Ізраіль верне грошы Ўкраіне, але не падтрымае судовыя пазовы.

(Лапід: ) “Зразумела, што калі нейкая зь сем’яў не пажадае далучыцца да гэтага пагадненьня і адмовіцца ад прапанаваных кампэнсацыяў, яна мае поўнае права юрыдычна дабівацца нейкіх іншых умоваў – але ў такім выпадку гэта будзе яе ўласны клопат”.

Гэтак заявіў міністар юстыцыі Ізраілю Ёзэф Лапід.
Тымчасам перамовы аб кампэнсацыі паміж Украінай і Расеяй працягваюцца. Паводле амэрыканскага агенцтва навінаў “Доў Джонс”, расейска-украінскае пагадненьне чакаецца на наступным тыдні.

У 1995 годзе беларускія супрацьпаветраныя сілы зьбілі паветраны шар з двума амэрыканскімі падарожнікамі. Тады беларускія ўлады адмовіліся абмяркоўваць пытаньне аб нейкай кампэнсацыі, заявіўшы што вайскоўцы дзейнічалі правільна.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.